Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
910 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксея Шыдлоўскага зноў будуць судзіць за графіці
11:14, 09/07/2001

Суд над актывістам руху ЗУБР Аляксеем Шыдлоўскім адбудзецца 25 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску. Крымінальная справа па артыкуле 341 КК супраць Шыдлоўскага і яшчэ траіх удзельнікаў руху было ўзбуджана ў лютым гэтага года. Усіх іх абвінавачваюць у тым, што яны наносілі графіці “ЗУБР” на сьцены выканкаму і блізкіх да яго дамоў Партызанскага раёну Менску. Вырашаць лёс зуброў на надыходзячым працэсе будзе вядомы судзьдзя Барысёнак, на ўліку якога не адзін дзесятак судовых працэсаў над удзельнікамі акцыяў апазыцыі. Не адзін раз ён судзіў і дэпутата Вярхоўнага савету 13-га скліканьня Валеры Шчукіна.

Нагадаем, што Анатоль Алізар, Сяргей Коктыш, Аляксандар Ермакоў, тады яшчэ студэнты 5 курса факультэту журналістыкі, былі затрыманы 26 студзеня 2001 года ля будынку Партызанскага райвыканкаму. Супраць іх узбуджана крымінальная справа па артыкулу 218 ч.1 КК РБ.

Праз некалькі дзён па гэтай самай справе зьявіўся яшчэ адзін абвінавачаны – актывіст руху ЗУБР Аляксей Шыдлоўскі.

У чаканьні суда, варта згадаць, што адзін з падсудных, Аляксей Шыдлоўскі, як вядома, быў арыштаваны ў 1997 годзе разам з Вадзімам Лабковічам па абвінавачваньнi ў злосным хуліганстве за нанясеньне антыпрэзыдэнцкага графіці, якія ён разам зь сябрамі напісаў на сьценах дамоў горада Стаўбцы Менскай вобласьці.

І нягледзячы на тое, што большасьць было ўпэўнена, што за такое “злачынства” яго наўрадці чакае сур’ёзнае пакараньне, Шыдлоўскі 24 лютага 1998 года быў асуджаны на 1,5 гады пазбаўленьня волі ў лягерах узмоцненага рэжыму. Ягоны таварыш Вадзім Лабковіч такі самы тэрмін атрымаў умоўна...

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: