 | ПАЛIТЫКА |  |

Іван Ціцянкоў дае інтэрвію расейскім СМІ 11:15, 11/07/2001

Былы кіраўнік справамі прэзыдэнта Беларусі Іван Ціцянкоў лічыць, што ў рэспубліцы, дзе ўвосень мяркуюцца прэзыдэнцкія выбары, будзе новы глава дзяржавы. “Не атрымалася ў Аляксандра Рыгоравіча. Калі пакінуць Лукашэнку яшчэ на пяць гадоў – і ён будзе пакутаваць, і народ яшчэ горш жыць”, - заявіў ён у інтэрвію газэце "Новые Известия", апублікаваным у аўторак. Экс-кіраўнік справамі лічыць, што А.Лукашэнка “ніколі ня быў сябрам Расеі”. Па сцьвярджэньні І.Ціцянкова, глава Беларусі “хацеў узначаліць аб’яднаную расейска-беларускую дзяржаву”. Тэкст інтэрвію цалкам мы апублікуем на нашым сайце, як толькі гэты нумар «Новых Известий» зьявіцца ў Беларусі. 
26% беларусаў лічаць, што ўлады датычны да выкраданьня Завадзкага 11:14, 11/07/2001

26 адсоткаў апытаных жыхароў Беларусі лічаць, што Зьміцера Завадзкага выкралі беларускія спэцслужбы па палітычных матывах. Анкетаваньне праводзілася ў чэрвені гэтага года супрацоўнікамі Нацыянальнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў (НІСЭПД). У час нацыянальнага сацыялягічнага дасьледваньня былі апытаны каля 1500 рэспандэнтаў 18 гадоў і старэй. 
Юры Бандажэўскі стаў уладальнікам пашпарту свабоды 11:13, 11/07/2001

Былы рэктар Гомельскага медычнага інстытута прафесар Юры Бандажэўскі, асуджаны на 8 гадоў турэмнага зьняволеньня, стаў уладальнікам эўрапэйскага пашпарту свабоды. Бандажэўскі стаў 25-м чалавекам на планеце, які атрымаў пашпарт свабоды, што дае права свабодна перамяшчацца па Эўропе і выбіраць у якасьці месца жыхарства любую краіну кантыненту. 
ЗША ўвялі забарону на ўвоз беларускай сталі 11:12, 11/07/2001

Беларускі металюргічны завод у Жлобіне згубіў выгадны амэрыканскі рынак. Па словах начальніка адзьдзелу ЗША й Канады МЗС Беларусі Ігара Губарэвіча, пасьля рашэньня Mіністэрства гандлю ЗША вызначыць памер мытнага збору з імпарту беларускай стальной арматуры ў 114,5% ейныя пастаўкі сталі нерэнтабельнымі. 
Лукашэнка ўзнагародзіў дырэктара ФСБ Расеі 11:11, 11/07/2001

Дырэктар Федэральнай службы бясьпекі Расеі генэрал-палкоўнік Мікалай Патрышаў указам прэзыдэнта Беларусі ўзнагароджаны ордэнам Гонару. Так Аляксандар Лукашэнка ацаніў ягоныя заслугі ў забесьпячэньні бясьпекі “саюзнай” дзяржавы і асабісты ўзьнёсак у разьвіцьцё ўзаемадзеяньня ворганаў дзяржбясьпекі Беларусі й Расеі”.
Сацыял-дэмакраты Швэцыі асуджаюць Гарбачова за сустрэчу з Лукашэнкам 11:10, 11/07/2001

Оскар Стэнстрэм, намесьнік міжнароднага сакратара і член Сацыял-Дэмакратычнай партыі Швэцыі накіраваў зварот на імя Міхаіла Гарбачова старшыні Расейская Аб’яднанай Сацыял-Дэмакратычнай Парты і асудзіў ягоную сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам ў Маскве. Далей ідзе тэкст ліста цалкам: 
У беларускай арміі адчуваецца недахоп афіцэрскіх кадраў 11:09, 11/07/2001

У Беларусі зьніжаецца укамплектаванасьць узброеных сілаў афіцэрскім складам, на дадзены момант у арміі існуе каля чатырох тысячаў вакантных афіцэрскіх месцаў. Пра гэта заявіў “Інтэрфаксу” у аўторак начальнік упраўленьня кадраў Мінабароны Беларусі палкоўнік Аляксандар Карнілаў. Па ягоных словах, укамплектаванасьць арміі афіцэрамі за час 2000 года ўпала на 2,6%. Гэта зьвязана, перш за ўсё з тым, што звальненьне афіцэрскага складу значна пераўзыходзіць паступленьне войска афіцэрскіх кадраў, адзначыў А.Карнілаў. 
АРЦІКЛЬ 19 канчаткова адмовілі ва ўезьдзе ў Беларусь 11:08, 11/07/2001

Прадстаўнікамі ўплывовай міжнароднай арганізацыі АРЦІКЛЬ 19, якая займаецца абаронаю правоў чалавека на атрыманьне і распаўсюд інфармацыі, канчаткова адмовілі ва ўезьдзе ў Беларусь. Афіцыйную прычыну адмовы ў беларускай амбасадзе ў Лёндане не патлумачылі, але, хутчэй за ўсё, яна зьвязана з тым, што супрацоўнікі АРЦІКЛЬ 19 сабраліся азнаёміць беларускую прэсу з вынікамі палутарагадовага маніторынга сытуацыі з СМІ ў Беларусі. 
Пацукі ўцякаюць з карабля 11:07, 11/07/2001

Аляксандар Ваўчанін, кіраўнік ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за вылучэньне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі ў горадзе Жодзіна (Менская вобласьць). Склаў зь сябе паўнамоцтвы кіраўніка групы. Пра гэта БелаПАН паведаміла каардынатар па назіраньню за выбарамі ў Жодзіна Сьвятлана Лапіцкая. Зараз жодзінская ініцыятыўная група ў складзе 33 чалавекі засталася без кіраўніка. 
10 сутак за пытаньне аб Завадзкім 11:06, 11/07/2001

Два ўдзельнікі пікету, які прайшоў у Менску 7 ліпеня ў гадавіну зьнікненьня аператара ГРТ Зьміцера Завадзкага былі зьбітыя невядомымі. Як ужо паведамляў БелаПАН, пікет прайшоў ля будынку Менаблвыканкаму. Тры ягоныя ўдзельнікі — Аляксандар Барадуля, Зьміцер Фядорчанка і Сяргей Падзолка, былі затрыманыя і ў той жа дзень прадсталі перад судом. 
“Зуброўская” акцыя ў падтрымку Валеры Шчукіна ў Жодзіна 11:05, 11/07/2001, ЗУБР

10 ліпеня ў горадзе Жодзіна “зубры” правялі акцыю ў падтрымку Валеры Шчукіна. Некалькі дзесяткаў чалавек прайшліся ў “зуброўскіх” майках і са значкамі па цэнтральных вуліцах гораду да ізалятара, дзе ўтрымліваецца палітвязень. 
Міхаіл Чыгір: на фоне барацьбы з Лукашэнкам неабходнасьць выйграць выбары ўзрастае ў сто разоў 11:04, 11/07/2001

Яго лічаць адным з самых галоўных канкурэнтаў Аляксандра Лукашэнкі ў барацьбе за прэзыдэнцкі пост нават тыя, хто не займаецца палітыкай. Зрэшты, паўтары гады тое самае сьведчаць і дадзеныя розных соцапытаньняў. Магчыма, гэта зьвязана з тым, што ён – адзіны з усіх “кандыдатаў у кандыдаты”, хто на ўласным вопыце зьведаў, што значыць ў сёньняшняй Беларусі быць канкурэнтам дзейнага прэзыдэнта. Прычым зьведаў ня толькі сам, але практычна ўсе члены ягонай сям’і. На пытаньні карэспандэнта “БДГ” адказвае былы прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Чыгір. 
Блазан сышоў з дыстанцыі 11:03, 11/07/2001

Пра свой адказ балятавацца кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь заявіў Яўген Крыжаноўскі – галоўны рэжысэр тэатру сатыры й гумару “Хрыстафор”. У ягонай заяве для сродкаў масавай інфармацыі гаворыцца: “У апошні час у шэрагу газэтаў актыўна мусіруецца пытаньне аб тым, ці буду я зарэгістраваны кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь. Гэта зьвязана з тым, што Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў маю ініцыятыўную групу, хоць я не зьяўляюся грамадзянінам Беларусі па нараджэньню (нарадзіўся ў горадзе Мікалаеве, Украіна). У адказ на мой запыт сакратар ЦВК Мікалай Пазавік паведаміў, што адказ я атрымаю толькі пасьля таго, як прадстаўлю на рэгістрацыю 100 тысячаў подпісаў. Гэта азначае, што адказ, хутчэй за ўсё, будзе адмоўным, незалежна ад таго, зьбяру я неабходную колькасьць подпісаў ці не”.
У Брэсцкай вобласьці запазычанасьць па заробку больш за 1,5 мільярды рублёў 11:02, 11/07/2001

Згодна афіцыйнай інфармацыі запазычанасьць па выплаце заробку ў Брэскай вобласьці на 1 ліпеня склала 1.949,8 мільёны рублёў (1,4 млн.даляраў). Пры агульнай запазычанасьці па заробку ў Брэсцкай вобласьці каля двух мільярдаў рублёў, доля сельскай гаспадаркі складае 82%, паведамляе газэта “Наша Свабода”. Наогул ня маюць сродкаў 138 гаспадарак, а ў астатніх выдаткі на паліва і вялацякучы рамонт тэхнікі больш чым у два разы перавышаюць грашовую выручку ад продажу малака і мяса. На прамысловыя прадпрыемствы прыходзіцца 17% ад агульнай сумы запазычанасьці, а гэта значыць, што болей за 5 тысячаў рабочых не атрымалі заробак. 
Толькі за паўгады на вытворчасьці загінула больш за 100 рабочых 11:01, 11/07/2001, www.praca.by

Па аператыўных дадзеных Камітэту па інспекцыі працы пры Міністэрстве працы, за шэсьць месяцаў гэтага года ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасьці загінула 103 работніка. І хаця гэта на 16 чалавек меней, чым за аналягічны перыяд мінулага года, статыстыка застаецца сумнай. Найбольшая колькасьць загінулых адзначаецца на прадпрыемствах Менскай і Брэсцкай вабласьцей, а таксама сталіцы. 
|  |
|