Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 1112 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Брэсцкай вобласьці запазычанасьць па заробку больш за 1,5 мільярды рублёў
11:02, 11/07/2001

Згодна афіцыйнай інфармацыі запазычанасьць па выплаце заробку ў Брэскай вобласьці на 1 ліпеня склала 1.949,8 мільёны рублёў (1,4 млн.даляраў). Пры агульнай запазычанасьці па заробку ў Брэсцкай вобласьці каля двух мільярдаў рублёў, доля сельскай гаспадаркі складае 82%, паведамляе газэта “Наша Свабода”. Наогул ня маюць сродкаў 138 гаспадарак, а ў астатніх выдаткі на паліва і вялацякучы рамонт тэхнікі больш чым у два разы перавышаюць грашовую выручку ад продажу малака і мяса. На прамысловыя прадпрыемствы прыходзіцца 17% ад агульнай сумы запазычанасьці, а гэта значыць, што болей за 5 тысячаў рабочых не атрымалі заробак.

Без заробку ў траўні засталіся звыш 36 тысячаў сялян. “Лідзіруюць” Іванаўскі (агульная запазычанасьць – 264,6 млн.руб., на калгасы прыпадае 218,6 млн.руб.) і Столінскі (адпаведна 244,9 і 206,4 млн.руб.) раёны. З цяжкасьцю, але аплочана праца бюджэтнікаў – медыкаў, педагогаў, хоць выплату адпускных ім па-ранейшаму затрымліваюць. Што да супрацоўнікаў навуковых установаў, то ім вінны больш за 6 мільёнаў рублёў.

Не разьлічыліся са спэцыялістамі лясной гаспадаркі: яшчэ за красавік не атрымалі заробак 6 чалавек у Кобрынскім раёне, а гэта 320 тысячаў рублёў. 165 прадпрыемстваў вобласьці маюць дэбіторскую і крэдыторскую запазычанасьць. Іхнія кіраўнікі свае беды тлумачаць цяжкасьцямі са збытам гатовай прадукцыі (асабліва ў машынабудаўнічай, лясной і дрэваапрацоўчай галінах прамысловасьці), недастаковым фінансаваньнем з рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў.

Улады даюць загады старшыням калгасаў авансам налічваць на рахункі работнікаў выручку ад продажу зернавых, якія яшчэ каласуюцца на палях вобласьці. Калгасьнікам абяцаюць, што ўраджай будзе багатым. Між тым, яшчэ з пасяўной больш чым 120 тысячаў тонаў плянавага валавага збору зярна закладзена гаспадаркамі вобласьці пад таварныя крэдыты ад пераапрацоўчых прадпрыемстваў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: