Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Зуброўская” акцыя ў падтрымку Валеры Шчукіна ў Жодзіна 11:05, 11/07/2001, ЗУБР
10 ліпеня ў горадзе Жодзіна “зубры” правялі акцыю ў падтрымку Валеры Шчукіна. Некалькі дзесяткаў чалавек прайшліся ў “зуброўскіх” майках і са значкамі па цэнтральных вуліцах гораду да ізалятара, дзе ўтрымліваецца палітвязень.
Спачатку ля брамы СІЗА, перад “зубрамі” зьявіўся чалавек у вусатай масцы. Маладыя людзі згадалі яму паголеную бараду дзеда. Вусаты ў момант быў скручаны. Дзяўчына-цырульнік хутка згаліла ягоныя вусы.
А дзесяткі маладых людзей, якія сабраліся ля цэнтральнай брамы жодзінскага СІЗА, пачалі скандзіраваць “Шчукіну – Свабоду!”, “Зубры – За свабоду!”. Гулкім рэхам пранесьліся галасы праз высокі плот, расьселi па ўсёй тэрыторыі і ўпэўнена дасягнулі свайго адрасату – палітвязьня Валеры Шчукіна.
“Зуброўская” акцыя была хуткай і эфектыўнай, таму абышлася без затрыманьняў.
А інтарэс да асобы Валеры Шчукіна працягвае расьці ў Жодзіна праз штодзённыя графіці ў ягоную падтрымку.