Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандар Ваўчанін, кіраўнік ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за вылучэньне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі ў горадзе Жодзіна (Менская вобласьць). Склаў зь сябе паўнамоцтвы кіраўніка групы. Пра гэта БелаПАН паведаміла каардынатар па назіраньню за выбарамі ў Жодзіна Сьвятлана Лапіцкая. Зараз жодзінская ініцыятыўная група ў складзе 33 чалавекі засталася без кіраўніка.
Сам Аляксандар Ваўчанін не рабіў ніякіх афіцыйных заяваў адносна сваіх дзеяньняў. Аднак ягоная жонка прынесла жодзінскім назіральнікам заяву, у якой выкладае прычыны, якія вымусілі ейнага мужа пайсьці на такі крок. У заяве гаворыцца пра ціск на ініцыятыўную групу з боку мясцовай выканаўчай улады. Па словах жонкі Ваўчаніна, збор подпісаў за вылучэньне Аляксандра Лукашэнкі йшоў не настолькі пасьпяхова, як таго хацела кіраўніцтва раёну, і кіраўніка ініцыятыўнай групы перыядычна выклікалі “на ковёр”. Перад ім, як гаворыцца ў заяве, ставіліся невыканальныя задачы, для дасягненьня якіх трэба было йсьці на сур’ёзныя парушэньні закону. 11 ліпеня жодзінскія назіральнікі маюць намер праінфармаваць аб гэтым скандалі Цэнтрвыбаркам, Пракуратуру рэспублікі й структуры па назіраньню за выбарамі.