Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 1112 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сацыял-дэмакраты Швэцыі асуджаюць Гарбачова за сустрэчу з Лукашэнкам
11:10, 11/07/2001

Оскар Стэнстрэм, намесьнік міжнароднага сакратара і член Сацыял-Дэмакратычнай партыі Швэцыі накіраваў зварот на імя Міхаіла Гарбачова старшыні Расейская Аб’яднанай Сацыял-Дэмакратычнай Парты і асудзіў ягоную сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам ў Маскве. Далей ідзе тэкст ліста цалкам:

Паважаны Міхаіл Гарбачоў,

Як нам стала вядома, вамі нядаўна была праведзена сустрэча і прэсавая канферэнцыя з удзелам прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, падчас рабочага візыту апошняга ў Маскву. Гэтую інфармацыю мы атрымалі з бюлетэню, разасланага беларускай амбасадай у Швэцыі 22 чэрвеня.

Я б хацеў удакладніць у вас, ці праўда гэта? Нашая партыя надзвычай занепакоена разьвіцьцём падзеяў на Беларусі за час кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі. Ці сапраўды вашая партыя не ўсхвалявана той сытуацыяй, якая склалася на Беларусі?

У бюлетэні гаворыцца, што вы абменяліся жартамі, павіталі СМІ і, зьвяртаючыся да вас, Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што «ваши средства массовой информации очень капризны». Далей па тэксце Аляксандар Лукашэнка заявіў, што вашыя словы былі для яго як «бальзам на раны» і што вы станоўча адазваліся аб ягонай палітыцы літаральна наступным чынам: “ У агуле я знахожу палітыку Аляксандра Лукашэнкі пазытыўнай і павінен сказаць, што калі вырашаўся лёс СССР, ён быў адзіным, хто ўстрымаўся ад галасаваньня, у той час як астатнія адправілі краіну ў небыцьцё”.

З павагаю,

Оскар Стэнстрэм


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: