Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 1112 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗША ўвялі забарону на ўвоз беларускай сталі
11:12, 11/07/2001

Беларускі металюргічны завод у Жлобіне згубіў выгадны амэрыканскі рынак. Па словах начальніка адзьдзелу ЗША й Канады МЗС Беларусі Ігара Губарэвіча, пасьля рашэньня Mіністэрства гандлю ЗША вызначыць памер мытнага збору з імпарту беларускай стальной арматуры ў 114,5% ейныя пастаўкі сталі нерэнтабельнымі.

Усё пачалося 17 студзеня, калі амэрыканцы ўвялі антыдэмпінгавую маржу на ўвоз сталі з шэрагу краінаў. Разам зь Беларусьсю ў сьпіс трапілі Польшча, Латвія, Малдова, Украіна, Кітай, Паўднёвая Карэя і Інданэзыя. ЗША палічылі, што стальная арматура з гэтых краінаў прадаецца на іхняй тэрыторыі па зьніжаных нярынкавых коштах, што наносіць шкоду ўнутраным вытворцам, і аб’явілі аб правядзеньні антыдэмпінгавага расьследаваньня. На час, пакуль яно будзе йсьці, 135 дзён, быў вызначаны часовы антыдэмпінгавы збор, які павінен быў дадавацца да замоўленага кошту прадукцыі.

Тады БМЗ, адзінаму вытворцу сталі ў Беларусі, быў прадпісаны “штраф” у 74% маржы. Па сканчэньні антыдэмпінгавага расьсьледаваньня памер мытнага збору павялічыўся да 114%. У 1999 годзе жлобінскі завод прадаў у ЗША 72 тыс.тонаў сталі на агульную суму $12,3 млн, за першыя 7 месяцаў 2000 года – 56 тыс.тонаў на $10,2 млн (пастаўкі скараціліся яшчэ да ўвядзеньня антыдэмпінгавых мераў). У 1998 годзе доля БМЗ у агульным аб’ёме імпартаванай у ЗША сталі склалі 2%, у 1999 годзе – 4%, на 2000-2001 гг. меркавалася павялічыць гэтыя паказчыкі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: