Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 1112 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Юры Бандажэўскі стаў уладальнікам пашпарту свабоды
11:13, 11/07/2001

Былы рэктар Гомельскага медычнага інстытута прафесар Юры Бандажэўскі, асуджаны на 8 гадоў турэмнага зьняволеньня, стаў уладальнікам эўрапэйскага пашпарту свабоды. Бандажэўскі стаў 25-м чалавекам на планеце, які атрымаў пашпарт свабоды, што дае права свабодна перамяшчацца па Эўропе і выбіраць у якасьці месца жыхарства любую краіну кантыненту.

Акрамя таго, заяву ў сувязі з асуджэньнем Бандажэўскага прыняў Міжнародны сацыяльна-экалягічны саюз. Гэтая арганізацыя аб`ядноўвае сотні грамадзкіх фарміраваньняў, сур`ёзныя навуковыя арганізацыі, а яе сустаршынямі зьяўляюцца вядомыя расейскія вучоныя Свет Забелін і Леанід Фёдараў. У заяве асуджаецца перасьлед вучоных-радыёлагаў у Беларусі.

У дакумэнце гаворыцца аб крымінальным перасьледзе прафесара Юры Бандажэўскага, заснавальніка і былога рэктара Гомельскага дзяржаўнага медінстытута, і аб зьверскім зьбіваньні Аляксандра Дэвойны, намесьніка дырэктара недзяржаўнага інстытута радыяцыйнай бясьпекі "Белрад". Таксама ў заяве сцьвярджаецца, што Міністэрства аховы здароўя Беларусі "працягвае спробы забараніць дзейнасьць "Белрада", супрацоўнікі якога высьвятляюць сапраўдную велічыню радыяцыйнай нагрузкі на беларускіх дзяцей".

Як лічыць Міжнародны сацыяльна-экалагічны саюз, "прычына перасьледу, які абрынуўся на дактароў і вучоных-радыёлагаў, у тым, што іх дасьледаваньні аб`ектыўна даказваюць сьвядомае заніжэньне доз радыяцыі, якія атрымліваюць зараз жыхары Беларусі, і асабліва дзеці".

Міжнародны сацыяльна-экалягічны саюз выказаў закляпочанасьць сытуацыяй вакол прафесара Бандажэўскага і заявіў, што прыгавор у дачыненьні да яго сфабрыкаваны, а віна вучонага заключаецца толькі ў тым, што "ён сумленна гаворыць пра вынікі сваіх работ па небяспечнаму ўплыву малых доз радыяцыі на арганізм чалавека".

Заяўнікі запатрабавалі ад уладаў Беларусі "неадкладнага вызваленьня прафесара Бандажэўскага", а да арганізацый - членаў саюза, а таксама іншых аб`яднанняў звярнуліся з просьбай накіроўваць лісты ў абарону прафесара Бандажэўскага.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: