Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“З нашага пункту гледжаньня адмова ў візах зьяўляецца неабгрунтаванай і неканструктыўнай. Дадзенае дзеяньне беларускага боку не садзейнічае стварэньню атмасфэры свабодных і сумленных выбараў, умацаваньню права на свабоду слова й здольнасьці СМІ выконваць сваю ролю, якая заключаецца ў інфармаваньні грамадзкасьці без умяшальніцтва з боку ўрада”, - заявіла ў адкрытым лісьце да міністра замежных справаў Беларусі Міхаіла Хвастова каардынатар Эўрапейскай Праграмы сусьветнай кампаніі ў абарону слова АРЦІКЛЬ 19 Федэрыка Прына. Ліст быў накіраваны ў МЗС у сувязі з адмоваю амбасады Рэспублікі Беларусь у Лёндане выдаць візы супрацоўнікам АРЦІКЛЯ 19.
Паважаны Міхаіл Міхайлавіч!
Я зьвяртаюся да Вас у сувязі з адмоваю амбасады Рэспублікі Беларусь у Лёндане выдаць візы супрацоўнікам АРЦІКЛЯ 19.
12 чэрвеня 2001г. Малкалм Хокс (кансультант АРЦІКЛЯ 19 па Беларусі) і я зьвярнуліся ў амбасаду РБ у Лёндане за атрыманьнем візы для ўезду ў Беларусь 17 і 22 чэрвеня 2001г. адпаведна. Нягледзячы на тое, што ў амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Лёндане першапачаткова нас запэўнівалі ў тым, што атрыманьне візы магчыма на наступны дзень пасьля здачы ўсіх неабходных дакумантаў, 26 чэрвеня да нас паступіла інфармацыя аб тым, што нам адмоўлена ў візах. У выніку АРЦІКЛЬ 19 згубіў ?800 (US $1200), выдаткаваных на квіткі і іншыя зьвязаныя з праездам выдаткі. Тым ня менш, да гэтага часу ўрад Рэспублікі Беларусь ня даў якіх-небудзь тлумачэньняў.
У рамках нашага візыту былі заплянаваныя сустрэчы з афіцыйнымі асобамі краіны, уключна з прадстаўнікамі Дзяржаўнага камітэту па Друку, мэтай якіх было абмеркаваньне зьместу нашага новага дакладу “Механізм рэпрэсыяў: перашкоды на шляху да свабодных і сумленных выбараў у Беларусі”, у якім коратка пералічваюцца перашкоды на шляху да свабоды слова і вывучаецца роля СМІ ў перыяд надыходзячых прэзыдэнцкіх выбараў, заплянаваных на верасень 2001г.
З нашага пункту погляду адмова ў візах зьяўляецца неабгрунтаванай і неканструктыўнай. Дадзенае дзеяньне беларускага боку не садзейнічае стварэньню атмасфэры свабодных і сумленных выбараў. Умацаваньню права на свабоду слова й здольнасьці СМІ выконваць сваю ролю, якая заключаецца ў інфармаваньні грамадзкасьці без умяшальніцтва з боку ўраду.
Мы б высока ацанілі магчымасьць канструктыўнага дыялёгу з урадам Рэспублікі Беларусь у будучым, які будзе магчымым толькі пры ўмове наведаваньня намі вашай краіны.