Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 1213 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Чарговая спроба Ўладзімера Навумава адказаць на пытаньні аб зьнікненьні Завадзкага
11:16, 12/07/2001


 ПАЛIТЫКА 

Брытанскі міністар – Палаце Абшчын: “Спадзюся, беларускі ўрад ня будзе стаяць на нашым шляху”
11:15, 12/07/2001

Дзяржаўны Міністар Вялікабрытаніі сп.Петэр Хаін выступіў 9 ліпеня перад лёнданскай Палатай Абшчын падчас абмеркаваньня парлямэнтарыямі беларускага пытаньня. Міністар пазнаёміў членаў Палаты з падзеямі, якія адбываюцца на Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Міністар пазнаёміў членаў Палаты з трывожнымі падзеямі ў Беларусі, а таксама міжнароднай абстаноўкаю вакол Беларусі. Ніжэй мы прапануем вашай увазе тэкст выступу цалкам:

Ініцыятыўная група Лукашэнкі груба парушыла заканадаўства
11:14, 12/07/2001

Прадстаўнікі “пяцёркі” ў хуткім часе маюць намер зьвярнуцца ў Цэнтрвыбаркам з адкрытаю заяваю, у якой будуць пералічаны выпадкі парушэньня выбарчага заканадаўства ініцыятыўнай групай Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе “БДГ”. Сабраныя “пяцёркай” факты вельмі разнастайныя.

Рэпрэсіі супраць крычаўскай газэты “Вольны горад”
11:13, 12/07/2001

Несанкцыянаваны пракурорам вобыск правялі сёньня ў рэдакцыі крычаўскай газэты “Вольны горад” супрацоўнікі праваахоўчых ворганаў. Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, з офісу без прад’яўленьня ордэра на вобыск была канфіскавана ўся оргтэхніка. Больш за тое, у рэдакцыі знаходзіўся штаб па збору подпісаў у падтрымку Сямёна Домаша і міліцыянты, не абцяжарваючы сябе тлумачэньнямі, канфіскавалі адтуль 1000 подпісаў у падтрымку Домаша. Траіх супрацоўнікаў правялі ў міліцэйскі участак.

Толькі за адзін дэкрэт №20 Лукашэнку пагражае пазбаўленьне волі на 5 гадоў
11:12, 12/07/2001

Беларускі Гэльсінкскі камітэт накіраваў у судовую калегію па грамадзянскіх справах Вярхоўнага Суда Беларусі скаргу з просьбаю ўзбудзіць грамадзянскую справу і прыняць рашэньне аб прызнаньні пастановы Цэнтрвыбаркаму “Аб тлумачэньні выкананьня некаторых палажэньняў дэкрэта “Аб абавязковым дэкляраваньні даходаў і маёмасьці кандыдата ў прэзыдэнты”, які не адпавядае дзейнаму заканадаўству Беларусі.

Пад пагрозаю зрыву забесьпячэньне уборачнай кампаніі палівам
11:11, 12/07/2001

Запазычанасьць сельскай гаспадаркі Беларусі за спажытыя нафтапрадукты можа сур`ёзна паўплываць на забесьпячэньне палівам уборкі зерня. Як паведаміў БелаПАН крыніца ва ўрадзе, толькі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня вінна канцэрну «Белнафтахім» за нафтапрадукты, спажытыя падчас вясновай пасяўной кампаніі, больш за 11 мільярдаў рублёў.

У Беларусі значна скарацілася рэалізацыя нафтапрадуктаў
11:10, 12/07/2001

У гэтым годзе ў Беларусі значна скарацілася рэалізацыя нафтапрадуктаў. Па дадзеных Міністэрства статыстыкі й аналізу, за прершыя паўгады 2001 года ў Беларусі рэалізавана 294 436 тонаў аўтабензіну, ці 74,2 адсоткі да адпаведнага летняга перыяду, дызельнага паліва - 46 368 тонаў (83,5%), печнога паліва - 38 888,2 тоны (92,1%), мазуту - 549 194,7 тоны (76,8%), нафтабітуму - 86 065,4 тонаў (66,7%).

ПЕРШЫ САКРАТАР КНГ АБСЭ НАВЕДАЛА ВАЛЕРЫ ШЧУКІНА
11:09, 12/07/2001

Беата Разуміловіч, Першы сакратар Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ, 11 ліпеня наведала Валеры Шчукіна ў СІЗА УУС Менскай вобласьці ў горадзе Жодзіна. Паколькі на дадзены момант сп.Разуміловіч знаходзіцца ў ад’езьдзе, дадатковая інфармацыя пра візыт першага сакратара КНГ АБСЭ ў Жодзінскае СІЗА адсутнічае.

Жонкі рэпрэсаваных беларускіх палітыкаў скончылі візыт у Маскву й Парыж
11:08, 12/07/2001

Жонкі зьніклых і рэпрэсаваных палітыкаў, Людміла Карпенка, Ірына Красоўская, Сьвятлана Завадзкая, Вольга Захаранка і Тацяна Клімава, учора вярнуліся з Парыжа, дзе яны выступалі перад дэлегатамі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ. “Паколькі нашыя ўлады не зьбіраюцца праводзіць расьсьледаваньня зьнікненьняў і забойстваў вядомых у Беларусі людзей, то мы вырашылі самі нагадаць міжнароднай грамадзкасьці аб тым, што гэтыя зьнікненьні й забойствы ёсьць і існуюць у Беларусі”, - паведаміла прэс-цэнтру Хартыі’97 Людміла Карпенка, жонка памерлага пры загадкавых абставінах віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня й старшыні ценявога ўраду, Нацыянальнага выканаўчага камітэту, Генадзя Карпенкі.

Ліст ад Шчукіна
11:07, 12/07/2001, «Народная воля»

Вядомы рэвалюцыянэр і патрыёт Беларусі Валеры Шчукін прыслаў ліст з жодзінскага СІЗА. Кожны раз, сыходзячы на чарговую адсідку, Валеры Аляксеевіч прасіў: “Можаце не насіць мне сухары, галоўнае – перадавайце газэты. Без інфармацыі там цяжэй за ўсё”.

Аляксандар Валчанін: я ня мог ілгаць
11:06, 12/07/2001

Дэпутат Жодзінскага гарсавету Аляксандар Валчанін у эсклюзіўным інтэрвію Радыё Свабода ўпершыню публічна патлумачыў, чаму адмовіўся ад паўнамоцтваў кіраўніка мясцовай ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі. Паводле спадара Валчаніна, галоўная прычына — палітычная.

За ўдзел у пікеце ў гадавіну зьнікненьня Завадзкага – 150 “мінамалак” штрафу
11:05, 12/07/2001

150 мінімальных заробкаў – такі штраф павінен заплаціць Зьміцер Фядорчанка з Барысава за ўдзел у пікеце ў гадавіну зьнікненьня аператара ГРТ Зьміцера Завадзкага. Нягледзячы на тое, што Зьміцер Фядорчанка беспрацоўны, судзьдзя Наталя Вайцэховіч абавязала яго заплаціць штраф у 750 даляраў.

“Пяцёрка” плянуе вызначыцца з адзіным кандыдатам да моманту рэгістрацыі
11:04, 12/07/2001

“Мы плянуем да моманту рэгістрацыі вызначыцца з адзіным кандыдатам”, - заявіў Сямён Домаш 10 ліпеня ў Брэсьце на сустрэчы з членамі сваёй ініцыятыўнай групы Брэсцкай вобласьці. Па словах Домаша, пяцёра прэтэндэнтаў у прэзыдэнты ад шырокай грамадзянскай кааліцыі на сустрэчы 9 ліпеня “у чарговы раз падцвердзілі намер працаваць у адной камандзе незалежна ад таго, хто зь іх стане адзіным кандыдатам”.

Адрыян Севярын перавыбраны старшынёй ПА АБСЭ
11:03, 12/07/2001

Былы міністар замежных справаў Румыніі Адрыян Севярын большасьцю галасоў перавыбраны старшынёй Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ. Галасаваньне прайшло вечарам 10 ліпеня ў Парыжы. У той самы дзень на сесіі была прынята рэзалюцыя аб СМІ. У ёй у прыватнасьці, згадваецца Беларусь. Адзначаецца, што ў гэтай краіне “незалежныя мас-медыі ці забараняюцца, ці фукцыянуюць у цяжкіх умовах”.

Запазычанасьць па заробку дасягнула 12 мільярдаў
11:02, 12/07/2001, Прэс-цэнтар ФПБ

Згодна дадзеным Міністэрства статыстыкі і аналізу, на пачатак чэрвеня запазычанасьць па заробку дасягнула 11,9 млрд. руб. (8,7 млн. USD). Гэта на 39,5% больш, чым месяц таму. Самая вялікая пазыка перад прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу. За травень ён вырас на 37,5% і склаў 70,6% ад агульнай запазычанасьці. На прамысловых прадпрыемствах па заробку ня выплацілі 2,5 млрд. руб. (1,8 млн. USD).

У МУС чакаецца скарачэньне працоўных месцаў
11:01, 12/07/2001

У 2001 годзе ў МУС рэспубліцы павінна прайсьці скарачэньне прыкладна 3-5 тысячаў працоўных месцаў. Пра гэта паведаміў грамадзкасьці міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў падчас свайго нядаўняга наведваньня сталічнага прадпрыемства “Керамін”. Аднак, па ягоных словах, скарачэньне тычыцца толькі работнікаў дапаможных міліцэйскіх службаў і адзьдзелаў, пераважна ў цэнтральным апараце ведамства, і ніяк не закране райадзьдзелы.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: