Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У МУС чакаецца скарачэньне працоўных месцаў 11:01, 12/07/2001
У 2001 годзе ў МУС рэспубліцы павінна прайсьці скарачэньне прыкладна 3-5 тысячаў працоўных месцаў. Пра гэта паведаміў грамадзкасьці міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў падчас свайго нядаўняга наведваньня сталічнага прадпрыемства “Керамін”. Аднак, па ягоных словах, скарачэньне тычыцца толькі работнікаў дапаможных міліцэйскіх службаў і адзьдзелаў, пераважна ў цэнтральным апараце ведамства, і ніяк не закране райадзьдзелы.
Па словах Уладзімера Навумава, у сыстэме МУС зараз працуюць прыкладна 105 тысячаў чалавек, зь якіх 25 тысячаў – вольнанаемныя. Астатнія зьяўляюцца супрацоўнікамі сьледчых, ахоўных і іншых міліцэйскіх падразьдзяленьняў, служаць ва ўнутраных войсках. Штатная колькасьць ДАІ у рэспубліцы складае каля 1700 чалавек, а рэжым утрыманьня ў месцах пазбаўленья волі забясьпечваюць 8 тысячаў супрацоўнікаў МУС.
Міністар унутраных справаў прывёў і такую статыстыку. Дзяржава ўтрымлівае сёньня 52 тысячы работнікаў міліцыі. 14 тысячаў забясьпечваюцца за лік мясцовых бюджэтаў. А 14 тысячаў супрацоўнікаў аб’яднаньняў “Ахова” знаходзяцца на гасразьліку.