Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандар Валчанін: я ня мог ілгаць 11:06, 12/07/2001
Дэпутат Жодзінскага гарсавету Аляксандар Валчанін у эсклюзіўным інтэрвію Радыё Свабода ўпершыню публічна патлумачыў, чаму адмовіўся ад паўнамоцтваў кіраўніка мясцовай ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі. Паводле спадара Валчаніна, галоўная прычына — палітычная.
Чаму Аляксандар Валчанін наважыўся на такі крок? Ён тлумачыць гэта найперш тым, што ў збор подпісаў за вылучэньне Аляксандра Лукашэнкі ўмешваўся старшыня Жодзінскага гарвыканкаму Валеры Кашэўскі.
"Ён патрабаваў завышанага працэнту. Я даваў заўсёды аб`ектыўную інфармацыю. Я казаў, што пяцьдзясят на пяцьдзясят. Гэта азначае, што 50% гораду Жодзіна супраць цяперашняй вэртыкалі. А дзесьці адсоткаў 45-50 — хто за Аляксандра Рыгоравіча, а хто казаў наўпрост: "Я яшчэ ня вызначыўся са сваім выбарам".
Паводле Аляксандра Валчаніна, кіраўнік вэртыкалі Валеры Кашэўскі патрабаваў ад ініцыятыўнай групы, каб колькасьць сабраных галасоў на карысьць вылучэньня Аляксандра Лукашэнкі адпавядала 80-ці адсоткам усяго жодзінскага электарату. Дасягнуць гэтага сумленным шляхам было немагчыма. Улада выкарыстоўвала сілавыя мэтады. "Адміністрацыйны рэсурс прысутнічаў. Чаму? Таму што калі на мяне як на старшыню ініцыятыўнай групы быў уціск з боку старшыні гарвыканкаму Валер`я Кашэўскага, то ўяўляеце, як гэтым рэсурсам яны карысталіся на прадпрыемствах?"
Аляксандр Волочанiн ды ягоная жонка Ірына распавялі (яна незалежная назіральніца за выбарчай кампаніяй), што звычайна зборам подпісаў за Лукашэнку на прадпрыемствах і ва ўстановах гораду займаюцца службовыя асобы зь ліку кіраўнікоў, якія ўваходзілі ў ініцыятыўную групу. Так было на БелАЗе, вытворчым аб`яднаньні "Сьвітанак", нават у мясцовай школе-інтэрнаце.
"На знак пратэсту супраць таго, што я не магу далей выконваць свае абавязкі старшыні ініцыятыўнай групы, я склаў зь сябе гэтыя паўнамоцтвы", — заявіў Радыё Свабода Аляксандар Валчанін.