Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі значна скарацілася рэалізацыя нафтапрадуктаў 11:10, 12/07/2001
У гэтым годзе ў Беларусі значна скарацілася рэалізацыя нафтапрадуктаў. Па дадзеных Міністэрства статыстыкі й аналізу, за прершыя паўгады 2001 года ў Беларусі рэалізавана 294 436 тонаў аўтабензіну, ці 74,2 адсоткі да адпаведнага летняга перыяду, дызельнага паліва - 46 368 тонаў (83,5%), печнога паліва - 38 888,2 тоны (92,1%), мазуту - 549 194,7 тоны (76,8%), нафтабітуму - 86 065,4 тонаў (66,7%).
Скарацілася таксама рэалізацыя нафтапрадуктаў праз АЗС канцэрну “Белнафтахім”. За справаздачны перыяд праз аўтазапрвачныя станцыі было рэалізавана аўтабензіну 130 746,6 тоны (78,9%), дызельнага паліва - 73 099,8 тоны (89%). Асноўнай прычынаю скарачэньня рэалізацыі нафтапрадуктаў стала неплацежаздольнасьць многіх спажыўцоў, асабліва калгасаў і саўгасаў рэспублікі.