Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пад пагрозаю зрыву забесьпячэньне уборачнай кампаніі палівам 11:11, 12/07/2001
Запазычанасьць сельскай гаспадаркі Беларусі за спажытыя нафтапрадукты можа сур`ёзна паўплываць на забесьпячэньне палівам уборкі зерня. Як паведаміў БелаПАН крыніца ва ўрадзе, толькі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня вінна канцэрну «Белнафтахім» за нафтапрадукты, спажытыя падчас вясновай пасяўной кампаніі, больш за 11 мільярдаў рублёў.
Яшчэ 28 мільярдаў павінны прадпрыемствы па нафтапрадуктазабесьпячэньню, зь якімі ня могуць разьлічыцца калгасы, саўгасы і iншыя суб’екты гаспадараньня.
Выкліканы ў выніку ўсіх гэтых абставінаў недахоп сродкаў не дазваляе “Белнафтахіму” набываць нафту ў Расеі. Разам з гэтым, згодна пастанове ўраду, за перыяд з жніўня па кастрычнік канцэрн абавязаны паставіць сельскай гаспадарцы 280 тысячаў тонаў дызельнага паліва, 85 тысячаў тонаў аўтабензіну і 10 тысячаў тонаў розных відаў масла і змазак.