Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 1213 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Толькі за адзін дэкрэт №20 Лукашэнку пагражае пазбаўленьне волі на 5 гадоў
11:12, 12/07/2001

Беларускі Гэльсінкскі камітэт накіраваў у судовую калегію па грамадзянскіх справах Вярхоўнага Суда Беларусі скаргу з просьбаю ўзбудзіць грамадзянскую справу і прыняць рашэньне аб прызнаньні пастановы Цэнтрвыбаркаму “Аб тлумачэньні выкананьня некаторых палажэньняў дэкрэта “Аб абавязковым дэкляраваньні даходаў і маёмасьці кандыдата ў прэзыдэнты”, які не адпавядае дзейнаму заканадаўству Беларусі.

БГК адзначае, што дэкрэтам №20 прадпісана, што кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі і іхнія сваякі абавязаны прадставіць дэклярацыю аб даходах і маёмасьці ў Цэнтральную камісію. У сувязі з неадназначнасьцю фармулёвак асобных палажэньняў дэкрэта №20 БГК зьвярнуўся ў Цэнтральную камісію з запытам аб іх тлумачэньні. Але ў пастанове Цэнтральнай камісі ня ўтрымліваюцца адказы на запыт БГК, больш за тое, у ім прыведзены устаноўкі, якія выходзяць за межы ейных паўнамоцтваў, накіраваныя на ўшчамленьне правоў грамадзянаў выбіраць і быць выбранымі. Дадзеныя абставіны даюць падставу лічыць абскарджаную пастанову несапраўднай.

Цэнтральная камісія ў тлумачэньні парадку прымяненьня нормаў дэкрэту №20 пашырыла кола блізкіх сваякоў абавязаных прадаставіць дэклярацыю аб даходах і маёмасьці. Так, па сэнсу арт.11 дэкрэту гэтае кола блізкіх сваякоў кандыдата абмяжоўваюцца тымі, хто пражывае сумесна з кандыдатам у Беларусі і вядзе зь ім агульную гаспадарку.

У пастанове Цэнтральнай камісіі тлумачыцца, што дэклярацыі блізкіх сваякоў прадастаўляюцца незалежна ад іхняга месца жыхарства ці месца знаходжаньня, што відавочна парушае прынцып дзеяньня закона ў прасторы.

Той жа пастановаю абавязак прадставіць у Цэнтральную камісію дэкларацыі згаданых вышэй асобаў ускладаецца на кандыдата ў прэзыдэнты, або кіраўніка ягонай ініцыятыўнай групы. Непрадастаўленьне дэклярацыяў ці высьвятленьне ў іх не адпаведных рэчаіснасьці зьвестак цягне за сабой адмову ў рэгістрацыі кандыдата.

У адпаведнасьці з Канстытуцыяй Беларусі, любое прамое або ўкоснае абмежаваньне выбарчых правоў грамадзянаў зьяўляецца недапушчальным і караецца паводле закону. Так, перашкода ажыцьцяўленьню грамадзянінам Рэспублікі Беларусь права свабодна выбіраць і быць выбраным цягне за сабой прымяненьне крымінальных санкцыяў аж да пазбаўленьня волі на тэрмін да пяці гадоў (арт.191 КК).

Згаданыя абставіны сьведчаць, што ЦВК, у тлумачэньнях аб парадку выкананьня некаторых палажэньняў дэкрэта №20, выйшаў за межы паўнамоцтваў, прадстаўленых законам, і парушыў правы і законныя інтарэсы грамадзянаў.

Беларускі Гэльсінкскі камітэт зьвярнуўся ў Вярхоўны Суд, вышэйшы гаспадарчы суд, Канстытуцыйны суд з просьбаю ў межах кампетэнцыі прыняць меры да прызнаньня дэкрэта №20 неканстытуцыйным, паведамляе прэс-служба БГК.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: