Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рэпрэсіі супраць крычаўскай газэты “Вольны горад” 11:13, 12/07/2001
Несанкцыянаваны пракурорам вобыск правялі сёньня ў рэдакцыі крычаўскай газэты “Вольны горад” супрацоўнікі праваахоўчых ворганаў. Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, з офісу без прад’яўленьня ордэра на вобыск была канфіскавана ўся оргтэхніка. Больш за тое, у рэдакцыі знаходзіўся штаб па збору подпісаў у падтрымку Сямёна Домаша і міліцыянты, не абцяжарваючы сябе тлумачэньнямі, канфіскавалі адтуль 1000 подпісаў у падтрымку Домаша. Траіх супрацоўнікаў правялі ў міліцэйскі участак.
Аднаго зь іх, Сяргея Баравікова, схапілі толькі за тое, што ён кінуўся да тэлефона паведаміць пра здарэньне ў СМІ. Баравікова адразу накіравалі ў суд, дзе, згодна апошняй інфармацыі яму інкрымініравалі парушэньнне арт.156 КаАП (дробнае хуліганства).