 | ПАЛIТЫКА |  |

Аляксандар Лукашэнка баіцца, што пра ягоную псыхапатыю даведаецца ўвесь сьвет 11:15, 13/07/2001

Паводле інфармацыі газэты “Беларускі час”, Аляксандар Лукашэнка так і ня стаў перад аўтарытэтнай медкамісіяй, якая выносіць “экспертныя рашэньні аб працаздольнасьці й магчымасьці выкарыстаньня ў займаймай пасадзе”. У інтэрвію газэце гэта падцьвердзіў і былы кіраўнік справамі прэзыдэнта Іван Ціцянкоў: “У 1998-1999 гадах праз медычны агляд прайшлі ўсе кіраўнікі. Усе, акрамя Лукашэнкі”.
БАЖ дазволілі наведаць Валеры Шчукіна ў Жодзінскім СІЗА 11:14, 13/07/2001

Начальнік Камітэту выкананьня пакараньняў МУС С.А.Кадушкін даў згоду на тое, каб кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў наведала журналіста, праваабаронцу і дэпутата Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Валеры Шчукіна, які адбывае пакараньне ў Жодзінскім СІЗА. Прэсавая служба МУС паведаміла пры гэтым, што сустрэча дазволена ў якасьці выключэньня. З сёньняшняга дня Шчукіну можна атрымаць і недзяржаўную перыёдыку. БАЖ атрымала дазвол на сустрэчу толькі пасьля таго, як старшыня БАЖ Жана Літвіна публічна папрасіла міністра ўнутраных справаў на прэс-канферэнцыі, што адбылася сёньня, наведаць Валеры Шчукіна. 
Рэакцыя ЗША ў гадавіну зьнікненьня Завадзкага 11:13, 13/07/2001

Прадстаўнік Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША Рычард Баўчар выступіў з заяваю адносна гадавіны зьнікненьня аператара ГРТ Зьміцера Завадзкага. Ніжэй чытайце тэкст заявы цалкам. 
Беларускія ўлады занадта карумпаваныя, каб вырашыць праблему гандлю людзьмі 11:12, 13/07/2001

Беларусь увайшла ў Даклад Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША аб гандлі людзьмі ў краінах сьвету ў якасьці дзяржавы, якая не прыкладае значных намаганьняў для рашэньня гэтай фундаментальнай і крытычна важкай праблемы ў вобласьці правоў чалавека. “Урад Беларусі не адпавядае мінімальным стандартам з-за недахопу рэсурсаў і карупцыі”, - гаворыцца ў справаздачы Дзяждэпартамэнту ЗША. 
Ці будуць настаўнікі касіць сена? 11:11, 13/07/2001, www.praca.by

Выступленьне абкаму прафсаюзу работнікаў навукі і адукацыі дала свае вынікі. Разам з Івацэвіцкім райкамам прафсаюзу, якія першыя забілі трывогу яшчэ ў мінулым годзе, педагогі выступілі супраць патрабаваньня райвыканкамаў, якія прадпісвалі кожнаму настаўніку накасіць па 400 кіляграмаў сена, каб такім чынам дапамагчы сялянам з нарыхтоўкаю кармоў на зіму. 
Магілёўская і Гарадзенскай вобласьць – лідэры па запазычанасьцям 11:10, 13/07/2001, www.praca.by

Запазычанасьць па заробку ў Магілёўскай вобласьці адна з самых высокіх у краіне. Згодна афіцыйнай інфармацыі на 1 ліпеня яна склала 2858 млн.рублёў. Прычым, 2191,7 млн. пазыкаў прыходзіцца на аграпрамысловы комплекс, 388,5 млн. – на прамысловасьць, 206,6 млн. – на будаўніцтва і 71,2 млн. – на іншыя галіны гаспадаркі. Яшчэ большая запазычанасьць захоўваецца ў Гарадзенскай вобласьці – 3940,3 млн.рублёў. 
Улады хаваюць сьляды злачынства – суд над выкрадальнікамі Завадзкага будзе закрытым 11:09, 13/07/2001

Суд над выкрадальнікамі аператара ГРТ Зьміцерам Завадзкім будзе закрытым, зявіў міністар унутраных справаў Беларусі Ўладзімер Навумаў на прэсавай канферэнцыі, якая адбылася 13 ліпеня. Больш за тое, па словах міністра, абвінавачаным па гэтай справе былым супрацоўнікам спэцпадразьдзяленьня “Алмаз” будзе прад’яўлена абвінавачваньне толькі ў выкраданьні Зьміцера: “Толькі ў выкраданьні, таму што доказаў, зьвязаных зь якімі-небудззь далейшымі дзеяньнямі сьледзтвам не сабрана”, удакладніў Уладзімер Навумаў. Акрамя таго, Уладзімер Навумаў прызнаўся, што ён не выключае, што па нейкаму эпізоду доказаў віноўнасьці выкрадальнікаў Завадзкага можа не хапiць. Колькі будзе такіх пунктаў і ці значыць гэта, што злачынцы пасьля суда могуць апынуцца на свабодзе, Навумаў не адказаў. 
Найдены часы Юрия Захаренко? 11:08, 13/07/2001, "Народная воля"

В редакцию "Народной воли" попали часы, которые, по догадкам их нынешнего обладателя, могли принадлежать пропавшему более двух лет назад Юрию Захаренко. О судьбе экс-министра внутренних дел конкретно ничего неизвестно до сих пор. Что случилось поздним вечером 7 мая 1999 года, пока остается тайной. Версии выдвигаются разные, вплоть до убийства. Последние сенсационные заявления следователей прокуратуры Петрушкевича и Случека повергли всех в шок. В стране на протяжении трех лет под прикрытием властей действует "эскадрон смерти". По утверждениям тех же следователей, исчезновения известных политиков, неугодных Лукашенко, -- дело рук "эскадроновцев". 
ЗША па-ранейшаму занепакоеныя зьнікненьнем у Беларусі вядомых людзей 11:07, 13/07/2001

Як паведамляе агенцтва France Press, у сувязі з гадавінаю зьнікненьня аператара ГРТ Зьміцера Завадзкага прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Злучаных Штатаў Рычард Баўчар сказаў, што Злучаныя Штаты непакоіць палітычны ціск і перасьлед актывістаў беларускай апазыцыі. 
Чарговая спроба Ўладзімера Навумава адказаць на пытаньні аб зьнікненьні Завадзкага 11:06, 13/07/2001

адбудзецца сёньня, у 11.00 у Нацыянальным прэс-цэнтры. Міністар унутраных справаў Беларусі сабраўся “адказаць на ўсе пытаньні па справе аб зьнікненьні аператара ГРТ Зьміцера Завадзкага”. Такая фармулёўка тэмы прэсавай канферэнцыі міністра прагучала ва ўпраўленьні інфармацыі й грамадзкіх сувязяў МУС. Хаця, як паказвае вопыт, адказаць на пытаньні аб зьнікненьні Завадзкага Ўладзімеру Навумаву надзвычай цяжка. 
Справа аб зьнікненьні Зьміцера Завадзкага перададзена ў суд 11:05, 13/07/2001

Сьледчая група пракуратуры Беларусі запэўнівае, што скончыла расьсьледаваньне крымінальнай справы аб выкраданьні аператара ГРТ Зьміцера Завадзкага, паведамляе РІА "Новости”. У якасьці абвінавачаных па гэтай справе прыцягнуты былыя супрацоўнікі спэцпадразьдзяленьня “Алмаз” Валеры Ігнатовіч і яшчэ тры чалавекі. 
Аляксандар Валчанін пачаў адчуваць ціск з боку ўладаў 11:04, 13/07/2001

Аляксандар Валчанін – былы кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэньні Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам на пост прэзыдэнта Беларусі ў Жодзіна – пачаў адчуваць на сабе ціск з боку ўладаў. Пра гэта ён заявіў 12 ліпеня на прэсавай канферэнцыі ў Менску. 
Сямён Шарэцкі зьехаў у ЗША 11:03, 13/07/2001, Lenta.ru

Сьпікер Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Сямён Шарэцкі які жыў да гэтага ў Літве, пераехаў у ЗША, паведаміў сакратар Асацыяцыі па правах чалавека Літвы Стасіс Каўшыніс. Шарэцкі тайна выехаў у Вільню ў 1999 годзе. Ён тлумачыў гэта тым, што ня мог заставацца ў Беларусі з-за пагрозы ягонаму жыцьцю. Старшыня сэйму Літвы ў гэты перыяд Вітаўтас Ландсбергіс садзейнічаў таму, каб Шарэцкаму былі створаны нармальныя ўмовы для жыцьця. 
Прадпрыемствы вымушаны распрадаваць абсталяваньне 11:02, 13/07/2001

На ад добрага жыцьця на Брэсцкім элкетрамеханічным заводзе прадаюць станкі, кантэйнеры. Устаноўка адна – выплаціць людзям заробак. Таму амаль усе атрыманыя сродкі, замест таго, каб ісьці на закуп сыравіны, каб не спынілася вытворчасьць, накіроўваюцца на выплату заробку ў адпаведнасьці з загадам “звыш” пагасіць запазычанасьць. 
Запазычанасьць па заробку набыла хранічны характар 11:01, 13/07/2001, www.praca.by

Запазычанасьць па заробку стала повадам для збору нечарговага паседжаньня Брэсцкага аблвыканкаму. Сярод прадпрыемстваў, якія хранічна затрымліваюць выплату заробку, называліся Баранавіцкі завод аўтаматычных лініяў (сума запазычанасьці 138,3 мільёны рублёў), ААТ “Брэсцкі электрамеханічны завод” (70,1 млн.руб.), ААТ “Івацэвіцкі дрэваапрацоўчы камбінат” (36,5 млн.руб), Івацэвіцкі (17,5) і Кобрынскі (14.2 млн.руб.) ільнозаводы. Калгасы “Расея” (43) Лунінецкага і ім.Машэрава (37,6 млн.руб) Іванаўскага раёнаў і многія іншыя. 
|  |
|