Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Напад на рэдакцыю незалежнай газэты “День” адбыўся сёньня ўначы. Калі супрацоўнікі газэты “День” прыйшлі ў рэдакцыю, то пабачылі расчыненыя вокны і разламаныя кампутары. Ноччу невядомыя злачынцы скралі сыстэмныя блёкі ад трох рэдакцыйных кампутараў, пакінуўшы некранутымі маніторы й друкаркі. Зьніклі ўсе матэрыялы падрыхтаванага спэцвыпуску газэты, друк якога павінен быў пачацца ў сераду. Спэцвыпуск газэты прысьвячаўся зьніклым у Беларусі вядомым палітыкам.
“У выніку кансультацыяў, мы, патэнцыяльныя кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі, Уладзімір Ганчарык, Сямён Домаш, Міхаіл Чыгір, Павал Казлоўскі і Сяргей Калякін, дамовіліся, што пытаньне аб вызначэньні адзінага кандыдата па ўзгодненых крытэрах будзе разгледжана пасьля сдачы подпісаў на рэгістрацыю 21 чэрвеня. У сувязі з прынятым рашэньнем зьвяртаемся да палітычных партыяў і грамадзкіх рухаў, устрымацца ад якіх-небудзь няўзгодненых з намі дзеяньняў па вызначэньню адзінага кандыдата”, - з такім зваротам да палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў выступіла сёньня “пяцёрка” дэмакратычных кандыдатаў.
На стадыі фармаваньня тэрытарыяльных камісіяў па выбарах прэзыдэнта Беларусі Беларускі Гэльсінкскі камітэт выявіў мноства парушэньняў. Па фактах парушэньняў БГК зьвярнуўся ў пракуратуру з просьбаю ўзбудзіць па дадзеных фактах крымінальныя справы і прыцягнуць віноўных да адказнасьці; унесьці пратэсты на сумесныя рашэньні выканкамаў і прэзыдыюмаў Саветаў дэпутатаў па ўтварэньню адпаведных тэрытарыяльных камісіяў па прычыне грубых парушэньняў законнасьці.
Аляксандар Лукашэнка ў пятніцу вечарам самастойна сеў за руль аўтамабіля і, нікога не папярэджваючы, праехаў па Менску і наведаў дзве будоўлі. Як паведамілі “Інтэрфаксу” ў ягонай адміністрацыі, А.Лукашэнка азнаёміўся з ходам будаўніцтва новай станцыі мэтро “Магілёўская” і аўтамабільнай разьвязцы на менскай кальцавой дарозе.
Няўдзячныя гэта справа – пісаць аб фінансава-матэрыяльным становішчы дзяржаўных палітыкаў. Асабліва ва ўмовах Беларусі. Кожная спроба журналіста даведацца, на якія грошы жыве той ці іншы прадстаўнік улады й ягоныя блізкія, сустракаецца адмоўна (напэўна з іх дапамогаю) усімі кантралючымі ворганамі – генэральнай пракуратурай, судамі, МУС, а часам нават КДБ. Мне, як нікому іншаму, давялося ў гэтым пераканацца на ўласным вопыце. А на “дзікім” Захадзе ўсе даходы палітыкаў прызрыстыя для грамадзкасьці. Скандальныя сытуацыі вакол прэзыдэнта Францыі й былога канцлера ФРГ – яскравае таму падцьверджаньне. Цяжка паверыць, што прэзыдэнт Лукашэнка перабіваецца з хлеба на ваду і атрымоўвае ў бухгальтэрыі штосьці каля 400 даляраў.
У прэс-цэнтр Хартыі’97 трапіў ліст падтрымкі й салідарнасьці зь беларускай дэмакратычнай апазыцыяй ад нашых негірыйскіх калег-правабаронцаў. “Мы выказваем цьвёрдую падтрымку намаганьням вашай і іншых праваабрончых арганізацыяў па забесьпячэньню павагі да асноўных правоў чалавека ў вашай краіне, асабліва што датычыць права на свабоду і самавыказваньне. Тут у Нігерыі мы, актывісты-праваабронцы, салідарныя з усімі вашымі спробамі аднавіць дэмакратычнае кіраваньне на Беларусі.
“Зьніклі ня толькі тры чалавекі, якіх вы назвалі. Я ведаю, што на сёньня арганізавана мэтанакіраванае зьнікненьне каля 30 чалавек. Я лічу, што ўлады наўмысна зацягваюць расьсьледаваньне гэтых выпадкаў: ім нявыгадна шукаць вінаватых. Не дарма ў адзін дзень былі зволены з працы старшыня КДБ Уладзімер Мацкевіч і генэральны пракурор Алег Бажэлка”, - заявіў у інтэрвію газэце «Новые Известия» былы кіраўнік па справах прэзыдэнта Беларусі Іван Ціцянкоў. Тэкст інтэрвію цалкам чытайце на нашым сайце.
Прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў у Нью-Ёрку 15 ліпеня прынялі ўдзел у Маршы паняволенных народаў, прысьвечаным барацьбе за свабоду Беларусі. Марш штогадова праводзіцца Камітэтам паняволеных народаў, які быў зарганізаваны ў канцы 1950-х гадоў усходнеэўрапейскімі, у тым ліку беларускімі, эміграцыйнымі арганізацыямі. Мэтай маршу ёсьць дэманстрацыя салідарнасьці народаў, што змагаюцца з таталітарызмам, і прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці Злучаных Штатаў да становішча краінаў, дзе пануе дыктатура. Гэтым разам Марш прайшоў пад дэвізам “За свабоду і незалежнасьць Беларусі”.
Вядучыя дэмакратычныя й палітычныя партыі сумесна з рухам “За новую Беларусь” заявілі аб дасягненьні прынцыпіяльнай дамоўленасьці аб узгадненьні працэдуры выхаду на адзінага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі. Патэнцыйныя прэтэндэнты ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь У.Ганчарык, С.Домаш, П.Казлоўскі, С.Калякін, М.Чыгір у адпаведнасьці з папярэднімі дамоўленасьцямі вызначаюць адзінага кандыдата ў прэзыдэнты да 19 ліпеня 2001 года. У выпадку рознагалосьсяў, канчатковае рашэньне аб адзіным кандыдаце ў прэзыдэнты выносіць папярэдне ўзгоднены з “пяцёркай” склад калегіі выбаршчыкаў у складзе 7 чалавек.
Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе лічыць неабходным накіраваць міжнародную місію назіральнікаў на надыходзячыя 9 верасьня прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. Пра гэта, як перадае карэспнадэнт РІА “Новости”, гаворыцца ў паведамленьні сакрэтырыяту АБСЭ ў Вене. Такой пазыцыі трымаюцца Парлямэнцкая асамблея АБСЭ і Савет Эўропы.
Гомельскі рэгіянальны выбарчы штаб Міхаіла Чыгіра накіраваў 16 ліпеня заяву ў Цэнтрвыбаркам і Гомельскую абласную камісію па выбарах прэзыдэнта Беларусі, дзе паведаміў аб фактах фальшывага збору подпісаў людзьмі, якія ня маюць на гэта юрыдычных паўнамоцтваў. Па словах кіраўніка штаба Руслана Беланава, у апошні час члены ініцыятыўнай групы па збору подпісаў нярэдка атрымліваюць адказ у грамадзянаў, што яны ўжо падпісваліся за Чыгіра.
Кіраўнік ініцыятыўнай групы Сямёна Домаша Алесь Масюк быў затрыманы 14 ліпеня ў Слоніме, паведамляе праваабарончы цэнтар “Вясна”. Алеся Масюка затрымалі на вуліцы (гледзячы па ўсіх абставінах за ім сачылі). Затрыманьне праводзілі супрацоўнікі міліцыі, якія даставілі яго ва Ўпраўленьне міліцыі, дзе канфіскавалі падпісныя лісты, 4 пасьведчаньня членаў ініцыятыўнай групы.