Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 1718 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дэмсілы выйшлі на механізм вызначэньня адзінага кандыдата
11:04, 17/07/2001

Вядучыя дэмакратычныя й палітычныя партыі сумесна з рухам “За новую Беларусь” заявілі аб дасягненьні прынцыпіяльнай дамоўленасьці аб узгадненьні працэдуры выхаду на адзінага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі. Патэнцыйныя прэтэндэнты ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь У.Ганчарык, С.Домаш, П.Казлоўскі, С.Калякін, М.Чыгір у адпаведнасьці з папярэднімі дамоўленасьцямі вызначаюць адзінага кандыдата ў прэзыдэнты да 19 ліпеня 2001 года. У выпадку рознагалосьсяў, канчатковае рашэньне аб адзіным кандыдаце ў прэзыдэнты выносіць папярэдне ўзгоднены з “пяцёркай” склад калегіі выбаршчыкаў у складзе 7 чалавек.

Калегія выбаршчыкаў не пазьней за 19 ліпеня вызначае адзінага кандыдата ад шырокай грамадзянскй кааліцыі кваліфікаванай болшасьцю, а таксама вызначае пэрсанальны рэйтынг кожнага члена “пяцёркі”. Пры наяўнасьці рознагалосьсяў унутры “пяцёркі” па складу калегіі выбаршчыкаў, ейны склад зацьвярджае шырокая грамадзянская кааліцыя.

Акрамя таго, дэмсілы ўзялі на сябе наступныя абавязацельствы ў вобласьці дзяржаўнага будаўніцтва: узнавіць дэмакратычную сыстэму ўлады ў краіне, заснаваную на прынцыпах падзелу ўладаў, вяршынства закону й парлямэнтарызму. Абмежаваць паўнамоцтвы прэзыдэнта, аднавіць функцыю парлямэнту, пашырыць паўнамоцтвы ўраду й мясцовых ворганаў улады. Гарантаваць незалежнасьць судовай ўлады й свабоду СМІ, забясьпечыць выбраньне парлямэнту і іншых прадстаўнічых ворганаў улады па зьмешанай прапарцыйна-мажарытарнай сыстэме, а фармаваньне ўраду парлямэнцкай большасьцю. Аднавіць поўны кантроль парлямэнту й мясцовых Саветаў за бюджэтамі, іншымі дзяржаўнымі фондамі й выкарыстаньнем дзяржаўнай маёмасьці, унесьці зьмены ў выбарчае заканадаўства, якое гарантуе фармаваньне выбарчых камісіяў на плюралістычнай аснове, неўмяшальніцтва ворганаў улады ў іхнюю дзейнасьць, непазьбежную крымінальную адказнасьць за парушэньне выбарчага закону; узяць курс на рэфармаваньне эканомікі на аснове ўліку як станоўчага, так і негатыўнага вопыту іншых дзяржаваў; ажыцьцяўляць эфектыўную шматвектарную зьнешнепалітычную дзейнасьць. Зыходны прынцып зьнешняй палітыкі – мост паміж Усходам і Захадам. Гарантаваць безумоўнае захаваньне канстытуцыйных палажэньняў аб суверэнітэце, незалежнасьці і імкненьню да нейтралітэту. Захоўваць цесныя, партнёрскія адносіны з Расеяй і іншымі краінамі СНД. Імкнуцца да інтэргрыраваньня ў агульнаэўрапейскую палітычную, эканамічную, гуманітарную прастору.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: