Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 1718 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Марш паняволенных народаў у Нью-Ёрку
11:05, 17/07/2001

Прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў у Нью-Ёрку 15 ліпеня прынялі ўдзел у Маршы паняволенных народаў, прысьвечаным барацьбе за свабоду Беларусі. Марш штогадова праводзіцца Камітэтам паняволеных народаў, які быў зарганізаваны ў канцы 1950-х гадоў усходнеэўрапейскімі, у тым ліку беларускімі, эміграцыйнымі арганізацыямі. Мэтай маршу ёсьць дэманстрацыя салідарнасьці народаў, што змагаюцца з таталітарызмам, і прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці Злучаных Штатаў да становішча краінаў, дзе пануе дыктатура. Гэтым разам Марш прайшоў пад дэвізам “За свабоду і незалежнасьць Беларусі”.

Удзельнікі Маршу з Беларусі, Кубы, Чачэніі, Туркмэністану ды іншых краінаў прайшлі па Пятай Эвеню ў Нью Ёрку да Сэнтрал Парку, дзе адбыўся мітынг, на якім з прамовай выступіў старшыня Нью Ёрскага адзьдзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. У прамове была адзначаная неабходнасьць каардынацыі дзеяньняў эміграцыйных арганізацыяў, і быў зроблены заклік зрабіць намаганьні, каб вынік выбараў прэзідэнта ў верасьні спыніў ганебнае панаваньне рэжыму Лукашэнкі, каб новы прэзыдэнт адрадзіў сапраўдную незалежнасьць Беларусі, каб беларусы перасталі быць паняволеным народам.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: