Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 1718 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Хто, хто ў “церамку” жыве?
11:08, 17/07/2001, «День»

Няўдзячныя гэта справа – пісаць аб фінансава-матэрыяльным становішчы дзяржаўных палітыкаў. Асабліва ва ўмовах Беларусі. Кожная спроба журналіста даведацца, на якія грошы жыве той ці іншы прадстаўнік улады й ягоныя блізкія, сустракаецца адмоўна (напэўна з іх дапамогаю) усімі кантралючымі ворганамі – генэральнай пракуратурай, судамі, МУС, а часам нават КДБ. Мне, як нікому іншаму, давялося ў гэтым пераканацца на ўласным вопыце. А на “дзікім” Захадзе ўсе даходы палітыкаў прызрыстыя для грамадзкасьці. Скандальныя сытуацыі вакол прэзыдэнта Францыі й былога канцлера ФРГ – яскравае таму падцьверджаньне. Цяжка паверыць, што прэзыдэнт Лукашэнка перабіваецца з хлеба на ваду і атрымоўвае ў бухгальтэрыі штосьці каля 400 даляраў.

Як за такую мізэрную суму можна годна існаваць самому, утрымліваць жонку, якая часам прыязджае са Шклову, маці, якая жыве ў Менску дый яшчэ дапамагаць двум сынам, што ледзь сталі на ногі, старэйшы зь якіх ужо перавёў бацьку ў ганаровы разрад дзядуль? Акрамя ўсяго іншага, неабходна выдзяляць сумы на падтрыманьне ў патрэбным стане маёмасьці: дому маці ў Александрыі, катэджу жонкі ў саўгасе “Гарадзец” і, нарэшце, яшчэ аднаго дому ў Менску.

Вось аб апошнім збудаваньні i пойдзе размова. Першапачаткова па праэктнай дакумэнтацыі гэты будынак меў назоў “жылы дом-сядзіба ў раёне вул.Крупскай у г.Менску”. Але адразу хачу супакоіць усіх патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты. Не спрабуйце дабівацца ад свайго суперніка па прэзыдэнцкай гонцы сп. Лукашэнку зьвестак аб гэтым доме ў падаткавай дэклярацыі. Некалі ўсемагутны глава УСП Іван Iванавіч Ціцянкоў добра ведаў сваю справу. У канчатковым варыянце сядзіба пазначана як “індывідуальны службовы дом па прашпэкту Машэрава ў г.Менску”. Гэта значыць, незалежна ад таго, хто там жыве зараз, уласнасьцю пражываючага дом не зьяўляецца.

Па вялікім рахунку мне і, спадзяюся, чытачам усё роўна, “хто ў церамку жыве”. Можа, жанчына, падобная на маці першага праэзыдэнта Кацярыну Трафімаўну, ці на Галіну Радзівонаўну, якая перыядычна наведвае сталіцу. Гэтае пытаньне другаснае. Першаснае – у колькі “зайчыкаў” абыйшлося дадзенае будаўніцтва для шэраговых падаткаплацельшчыкаў. Бо сваіх кроўных на будаўніцтва гэтага дома прэзыдэнту Лукашэнку ці іншаму служачаму наўрадці хапіла б.

У народзе кажуць: добры селянін ніколі ня будзе ладзіць гулянку на ўсё сяло, калі мае пазыку перад панам. На жаль, у наш час на Беларусі адбываецца тое, што называеца пірам падчас чумы. На пераважнай большасьці прамысловых прадпрыемстваў мізэрны заробак выплочваецца нерэгулярна, сельскія працаўнікі ў бядноце, пенсыянэры без падтрымкі дзяцей у галечы. Затое па колькасьці ўзьведзеных спартовых аб’ектаў мы наперадзе ўсёй плянеты. Нейкая хакейная параноя. А тут яшчэ катэджы пачалі ўзводзіць на прашпэктах сталіцы.

Цяжка паверыць, што ў комплексе “Дразды” не хапае жылых памяшканьняў. Тым больш, што колькасьць месцаў для пражываньня павялічылася пасьля вядомага “каналізацыйнага” скандалю й высылкі амбасадараў. У рэшце рэшт, для сваякоў можна было б выкарыстоўваць элітныя кватэры ў доме па вул.Лодачнай. Пакутуючы ў засьценках Андрэй Клімаў, які гэты дом пабудаваў, усё роўна ня мог бы пярэчыць.

Так што ж уяўляе сабой дом для спадара або спадырыні Х. па пр.Машэрава? Згодна запісу ў «Ведомости зданий и сооружений» агульная плошча пабудовы складае 303,7 кв.м, плюс 21,3 кв.м. плошча гаспадарчай пабудовы індывідуальнага праэкту. Плошча памяшканьняў ў доме: пакой для адпачынку – 41,20 кв.м, хол – 18,60 кв.м, летняя кухня – 12,30 кв.м, два жылых пакоя – адпаведна 18,20 и 20,20 кв.м, гасьцявая – 37 кв.м, кухня-сталовая – 13 кв.м, пральная – 20,40 кв.м, сауна – 7,80 кв.м, гараж – 18,20 кв.м, топачная – 10,90 кв.м, халодная кладавая – 17,10 кв.м. Плюс памяшканьне для кіраваньня саунай, электрашчытавая, кладоўка, ванная, падвал. Але гэта яшчэ ня ўсё. Паводле дакумэнтацыі да дома прылягае памяшканьне для каровы – 12.90 кв.м, памяшканьне для птушкі, а ў двары, упрыгожаным дэкаратыўнымі камянямі, пляцоўка для выгулу ўсё той самай птушкі.

Заказчыкам гэтага “ранча” выступала Упраўленьне справамі прэзыдэнта, аўтарства інжынерных сетак праэкту належыць “Менскінжыпраэкту”, генпраэктыроўшчык – “Менскграмадзянпраэкт”. Калі гэтыя зьвесткі яшчэ можна было высьветліць, то даведацца сапраўдны кошт аб’екта не ўяўляецца магчымым. Большасьць кіраўнікоў будаўнічых арганізацыяў, да якіх я зьвяртаўся за дапамогаю, даведаўшыся адрэсу дома, адразу адмаўляліся весьці якую-небудзь размову на гэтую тэму. Толькі адзін з “дойлідаў”, які патрабаваў трымаць ягонае імя і назву арганізацыі ў таямніцы, выказаў меркаваньне, што кошт дадзенага жылога сельскагаспадарчага комплексу можа вагацца ў межах 30-40 тысячаў даляраў. Але пры гэтым трэба ўлічваць, што будыніна знаходзіцца не ў вёсцы Алесандрыя, а ў прэстыжным раёне сталіцы. Акрамя таго, па ўсёй верагоднасьці, мэбля ў доме таксама набывалася за кошт бюджэту. Таму сапраўдны кошт аб’екту можа быць значна вышэй. Апошняе ўжо з вобласьці меркаваньняў.

P.S. Магу меркаваць, што дадзены матэрыял можа выклікаць нэрвовую рэацыю ў Аляксандра Рыгоравіча. Зноў “нячэсныя” журналісты пачынаюць лічыць грошы ў партманэ прэзыдэнта і абвінавачваць яго ў асабістай нясьціпласьці. Яшчэ горш – можа выйсьці каманда вернаму Санча Панса разабрацца з аўтарам публікацыі ў судовым парадку. Што на гэта адказаць? Хацелася б, каб прэзыдэнт усьвядоміў, што ён зьяўляецца не засакрэчаным вучоным-ядзершчыкам, а главой дзяржавы, якога выбраў народ. А адпаведна, ён, прэзыдэнт, як і ягоная сям’я, павінны быць “празрыстымі” для электарату.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: