Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 1718 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



За парушэньні ў фармаваньні тэрытарыяльных камісіяў пагражае крымінальная адказнасьць
11:10, 17/07/2001

На стадыі фармаваньня тэрытарыяльных камісіяў па выбарах прэзыдэнта Беларусі Беларускі Гэльсінкскі камітэт выявіў мноства парушэньняў. Па фактах парушэньняў БГК зьвярнуўся ў пракуратуру з просьбаю ўзбудзіць па дадзеных фактах крымінальныя справы і прыцягнуць віноўных да адказнасьці; унесьці пратэсты на сумесныя рашэньні выканкамаў і прэзыдыюмаў Саветаў дэпутатаў па ўтварэньню адпаведных тэрытарыяльных камісіяў па прычыне грубых парушэньняў законнасьці.

БГК зьвярнуўся таксама да старшыні Цэнтральнай камісіі з просьбай прыняць вычарпляльныя меры па забесьпячэньні на ўсёй тэрыторыі Беларусі патрэбнага кантролю за выкананьнем заканадаўства аб выбарах па ўказаных у паведамленьнях фактах, правесьці праверкі й прыняць меры да ліквідацыі вынайдзеных парушэньняў.

У БГК пачынаюць паступаць вынікі пракурорскіх праверак згаданых фактаў парушэньня выбарчага й крымінальнага заканадаўства. Так, праверка пракуратуры Аршанскага раёну падцьвердзіла неправамоцнасьць сходу працоўнага калектыву Высакоўскага ПТВ №166 па вылучэньні кандыдата ў члены тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. На сходзе, які вёў старшыня выканкаму, прысутнічала толькі траціна складу працоўнага калектыву, ня быў выбраны прэзыдыюм. Па сканчэньні сходу быў складзены ілжывы пратакол. Па выніках праверкі, праведзенай па завроце БГК, пракурор Аршанскага раёну накіраваў пратэсты на сумеснае рашэньне прэзыдыюму райсавету й райвыканкаму.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: