Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 1718 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Загад на зьнічтажэньне Захаранкі, Ганчара й Красоўскага аддавалі Шэйман і Сівакоў
11:13, 17/07/2001

Не дачакаўшыся рэакцыі з боку Аляксандра Лукашэнкі, лідэр Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай, патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Ганчарык перадаў у аўторак журналістам копіі матэрыялаў, якія даказваюць датычнасьць уладаў да дзейнасьці “эскадрону сьмерці”, які зьнічтажаў палітычных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Сярод дакумэнтаў – рапарт генэрал-маёра Лапаціка на імя міністра ўнутраных справаў Навумава, у якім Лапацік сцьвярджае, што загад на зьнічтажэньне былога міністра ўнутраных справаў Юры Захаранкі далі асабіста глава Савету Бясьпекі Віктар Шэйман й міністар унутраных справаў Юры Сівакоў.

Яны загадалі выдаць пісталет, якім прыводзяцца ў выкананьне сьмяротныя пакараньні, кіраўніку спэцпадразьдзяленьня САХР Паўлючэнкі. Менавіта гэтым пісталетам, згодна рапарту Лапаціка, і было зьдзейсьнена “ідэальнае забойства” ня толькі Захаранкі, але й Ганчара, і Красоўскага. Трупы палітыкаў знаходзяцца на тэрыторыі спэцучастка на Паўночных могілках Менску.

У дакумэнтах, якія распаўсюдзілі Ўладзімер Ганчарык, ёсьць і копія рапарту начальніка СІЗА №1 Алкаева, якога дапытваў супрацоўнік пракуратуры Казакоў. Алкаеў падцьвярджае, што выдаў пісталет, якім выконваюцца сьмяротныя прысуды, менавіта ў тыя дні, калі ў Беларусі зьніклі Юры Захаранка, а пасьля Ганчар і Красоўскі. Алкаеў паведамляе, што кіраўнік САХРу Паўлючэнка прысутнічаў пры выкананьні сьмяротных прысудаў і пахаваньні трупаў забітых. Усё сказанае падцьвярджаюць й выпіскі з кнігі выдачы пісталету. Яны, а таксама копія зброі таксама фігуруюць у дакумэнтах.

“Я мяркую, што дадзеных дастаткова, каб адказаць на пытаньне: што-ж адбываецца ў нашай “славутай дзяржаве”? Ці ўлада – гэта злачынная група, якая распраўлялася з палітычнымі апанентамі такімі мэтадамі? Ці штосьці іншае? Ведаў Аляксандар Лукашэнка ці не ведаў – ён нясе за гэта адказнасьць. Адзіны доказ таго, што ўлада недатычна – вынайсьці ісьціну, а менавіта: хто вінаваты ў зьнікненьні людзей”, - заявіў Радыё Рацыя Уладзімер Ганчарык.

Копіі матэрыялаў, якія даказваюць датычнасьць уладаў да дзейнасьці “эскадрону сьмерці”, будуць апублікаваны на нашым сайце заўтра.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: