Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Визит китайского лидера Цзян Цзэминь в Минск ознаменовался акцией протеста движения сопротивления ЗУБР. В то время, когда Цзян Цзэминь проезжал по проспекту Скорины мимо Октябрьской площади, десять зубров вышли на нее с плакатом «Свободу Тибету!» Головы парней были обвязаны белыми ленточками «Свободный Тибет», в руках они держали также портреты духовного лидера Тибета – Далай Ламы. Фотографии с акции смотрите в разделе "Фотохроника".
Памочнік Дзяржсакратара па праблемах дэмакратыі, правоў чалавека й працы Лорн Крэйнэр сустрэлася 17 ліпеня з Людмілай Карпенка, Ірынай Красоўскай, Сьвятланай Завадзкай і Тацянай Клімавай. Група таксама сустрэлася з намесьнікам памочніка Дзяржсакратара па эўрапейскіх пытаньнях Стывенам Піферам і афіцыйнымі асобамі Нацыянальнага Савету Бясьпекі. Жанчыны прыбылі ў Вашынгтон з мэтаю распавесьці аб парушэньнях правоў чалавека ў іхняй краіне і заявіць аб неабходнасьці незалежнага расьсьледаваньня зьнікненьняў іхніх мужоў.
Філіп Рыкер, намесьнік прэс-сакратара Дярждэпу ЗША: Добры дзень, шаноўныя сябры, калегі, прысутныя, госьці. Як заўсёды рады вас бачыць тут, у Дзярждэпартамэнце. Сёньня ў нас серада і давайце пачнем наш брыфінг. У пачатку я б хацеў падняць пытаньне аб сытуацыі на Беларусі, пасьля чаго мы прымем чарговую пісьмовую заяву па зьніклых беларускіх палітыках. Злучаныя Штаты застаюцца крайне занепакоенымі шэрагам палітычна матываваных выкраданьняў у Беларусі й кліматам палітычнага тэрору, разьвязаны рэжымам Лукашэнкі.
Павал Казлоўскі – першы міністар абароны Беларусі – лічыць вялікай памылкаю беларускіх уладаў тое, што новая Канцэпцыя нацыянальнай бясьпекі прымалася “келейна”, без шырокага ўсенароднага абмеркаваньня. У той самы час, у інтэрвію БелаПАН былы міністар адзначыў: згодна той інфармацыі аб новай Канцэпцыі нацыянальнай бясьпекі, якая зьяўлялася ў СМІ, “можна зрабіць выснову аб тым, што яна становіцца больш агрэсіўнай адносна краінаў-суседзяў”.
У краіне яскрава назіраецца прадвыбарчы рэжым фукцыянаваньня эканомікі. Над здаровым эканамічным сэнсам дамінуюць палітычныя мэты. І не важна, якім чынам яны дасягаюцца,- сказаў на прэс-канферэнцыі ў штаб-кватэры Федэрацыі прафсаюзаў першы намесьнік старшыні ФПБ Франц Вітко. Пра гэта сьведчыць узровень запазычанасьці па заробку, які ў апошнія месяцы ўлада яшчэ трымае на невысокім узроўні.
Візыт кітайскага лідэра Цьзян Цзэміня у Менск быў адзначаны акцыяй пратэсту руху супраціву ЗУБР. У той час, калі Цьзян Цзэмінь праязджаў па прашпэкце Скарыны ля Кастрычніцкай плошчы, дзесяць зуброў выйшлі на яе з плякатам “Свабоду Тыбету!” Галовы хлопцаў былі абвязаны белымі стужкамі “Свабодны Тыбет”. У руках яны трымалі таксама партрэты духоўнага лідэра Тыбету – Далай Ламы.
18 ліпеня група журналістаў й правабаронцаў – Жана Літвіна, Любоў Лунёва, Анатоль Гуляеў, Віктар Мухін, Андрэй Бастунец, Генадзь Барбарыч й Людміла Гразнова – наведала лаўрэата нацыянальнай прэміі ў галіне правоў чалавека, дэпутата ВС, журналіста Валеры Шчукіна ў Жодзінскім СІЗА. Сустрэча адбылася ў пакоі для спатканьняў ў прысутнасьці супрацоўнікаў СІЗА й намесьніка начальніка Камітэта выкананьня пакараньня пры МУС Вячаслава Шабанава. Калі адчыніліся дзьверы , і ў пакой ўвялі Валеры Шчукіна, то ў першы момант яго цяжка было пазнаць – без барады, бледны, з выглядам пакорлівага вязьня. Апрануты ў чорную майку з надпісам “Хартыя’97”, ён страшна абрадаваўся нам - павітаўся з мужчынамі за руку і абняў жанчын. Сеў на стул і пачаў адказваць на нашыя пытаньні.
Сумесна з расейскай рэдакцыяй “Нямецкая хваля” Радыё Рацыя арганізавала радыёмост зь беларускім пісьменьнікам Васілём Быкавым, які зараз жыве ў Франкфурце-на-Майне ў Нямеччыне. Васіля Быкава называюць сумленьнем беларускага народа й беларускай культуры. Гэта самы чытальны пісьменьнік у Беларусі, класік нацыянальнай культуры, які дасьледуе найбольш балючыя праблемы сучаснасьці. “Мне тут, у Нямеччыне, - сказаў Васіль Быкаў, - лёгка й проста хоць тут ёсьць свае складанасьці – унутраныя, палітычныя. Але, ва ўсялякім выпадку, мне тут спакойна працуецца, я не баюся таго, што мяне сустрэнуць у цёмным завулку, выкрадуць ці ў цёмным пад’езьдзе я атрымаю пулю ў патыліцу”.
Аляксандар Лукашэнка параіў Дзярждэпартамэнту ЗША "заниматься своими проблемами и не ввязываться в те вопросы, в которых они мало разбираются". Так беларускі лідэр у сераду пракамэнтаваў журналістам заяву Дзярждэпартамэнту ЗША ў сувязі са зьнікненьнем некаторых вядомых апазыцыянэраў. Заява Дзярждэпартамэнту засноўваецца на інфармацыі былых супрацоўнікаў пракуратуры Беларусі, якія пакінулі рэспубліку, паведамляе Інтэрфакс.
Група журналістаў і правабаронцаў сустрэлася 18 ліпеня ў сьледчым ізалятары УУС Менаблвыканкаму ў Жодзіна з дэпутатам Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, журналістам і праваабаронцам Валер’ем Шчукіным, які знаходзіцца там ў арыштным доме. Іх суправаджаў намесьнік начальніка Камітэту выкананьня пры МУС Вячаслаў Шабанаў, паведамляе БелаПАН.
Лідэр брэсцкага адзьдзяленьня Маладога Фронту Сяржук Бахун учора быў асуджаны на дзесяць сутак арышту за ўдзел у акцыі, якая прайшла ў сьнежні мінулага года – у Міжнародны дзень правоў чалавека. Тады міліцыянты затрымалі пяць чалавек, якія пазьней былі пакараны адміністратыўнымі штрафамі. У прыватнасьці, кіраўнік брэсцкага азьдзяленьня Маладога Фронту павінен быў заплаціць штраф у памеры 200 мінімальных заробкаў.
Обыск в квартире, где располагается инициативная группа сбора подписей за выдвижение кандидатом в президенты Семена Домаша, прошел 17 июля в Кобрине. Во время обыска участковый милиционер Прокопчук конфисковал более двух тысяч экземпляров газеты «Право на волю», 200 экземпляров газеты "Наша Свабода" и другие информационные материалы инициативной группы для служебного пользования. Члены инициативной группы также сообщают, что на хозяина квартиры идет сильное давление со стороны властей с целью заставить его разорвать договор об аренде помещения инициативной группой Домаша.
Заўтра ў Беларусі чакаюць прэзыдэнтаў Расеі і Ўкраіны. Дзякуючы ім беларускі лідэр Аляксандар Лукашэнка спадзяецца падняць свой рэйтынг напярэдадні выбараў. Ужо нават дэманструецца рэклямны ролік з удзелам расейскага і украінскага прэзыдэнтаў.
Расейскія СМІ актыўна адрэфлексавалі на зьяўленьне новых сьведчаньняў аб датычнасьці беларускіх уладаў да зьнікненьня ў краіне вядомых людзей. Папулярны расейскі тэлеканал НТБ перадаў учора вялікі сюжэт на гэтую тэму: “Зараз усе буйныя апазыцыйныя беларускія газэты публікуюць матэрыялы, якія падцьвярджаюць першапачатковую інфармацыю. У руках журналістаў апынулася копія рапарту начальніка адной з турмаў, у якой прыводзяцца ў выкананьне сьмяротныя прысуды, напісанага на імя міністра ўнутраных справаў Беларусі Ўладзімера Навумава. Начальнік турмы дакладае, што неаднаразова выдаваў так званы “расстрэльны пісталет” палкоўніку Паўлючэнку. Даты выдачы пісаталета супадаюць з чысламі зьнікненьня людзей”.
Аляксандар Лукашэнка даў загад свайму ўраду за месяц падрыхтаваць дакумэнты, якія вызваляюць "Славнефть" ад уплаты мытных пошлінаў на абсталяваньне для рэканструкцыі Мазырскага НПЗ. Пра гэта заявіў у размове з карэспандэнтам агенцтва “Росбалт” віцэ-прэзыдэнт "Славнефти" Андрэй Шторх, камэнтуючы візыт кіраўніцтва кампаніі ў Беларусі. Загад Лукашэнка даў асабіста віцэ-прэм’еру беларускага ўраду Валер’ю Кокараву.
Пачаўся двухдзённы афіцыйны візыт старшыні КНР Цьзяна Цзэміня ў Беларусь. У гонар такога высока госьця прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка будзе даваць абед. Сёньня раніцай пройдуць афіцыйныя перамовы кіраўнікоў дзьвюх краінаў. Галоўнае пытаньне сустрэчы – інтэнсыфікацыя эканамічнага супрацоўніцтва. Плянуецца давесьці аб’ём таваразвароту да 50 мільёнаў даляраў у год.
По уровню доступа в интернет Беларусь отстает не только от всех стран Центральной и Восточной Европы (за исключением Албании), но и почти от всех стран СНГ, кроме Узбекистана, Туркменистана и Таджикистана. Такой вывод содержится в очередном Глобальном отчете ООН о человеческом развитии.