Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандар Лукашэнка зьняў Уладзімера Пуціна. У сваёй рэкляме 11:05, 19/07/2001, КоммерсантЪ
Заўтра ў Беларусі чакаюць прэзыдэнтаў Расеі і Ўкраіны. Дзякуючы ім беларускі лідэр Аляксандар Лукашэнка спадзяецца падняць свой рэйтынг напярэдадні выбараў. Ужо нават дэманструецца рэклямны ролік з удзелам расейскага і украінскага прэзыдэнтаў.
Фармальным повадам для прыезду на Беларусь Уладзімера Пуціна й Леаніда Кучмы стаў 10-ы фестываль "Славянский базар" у Віцебску. Па нацыянальным тэлебачаньні ўвесь час круцяць фестывальны ролік, у якім чаргуюцца ўсьмешлівы спадар Лукашэнка, зьбягаючы па трапу самалёту Ўладзімер Пуцін і размаўляючы Леанід Кучма. Гэта павінна ўнушыць гледачу, што калегі з брацкіх славянскіх краінаў прыехалі падтрымаць беларускага бацьку напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, прызначаных на 9 верасьня.
Беларускі прэзыдэнт разьлічвае выкарыстоўваць фестываль у прапагандысцкіх мэтах. Кажуць, што Аляксандар Лукашэнка нават спэцыяльна адцягнуў пачатак "Славянского базара" – бліжэй да даты выбараў. Да таго ж цырымонія адкрыцьця, у якой, вядома, будзе прымаць удзел спадар Лукашэнка, адбудзецца 20 ліпеня – у дзень сямігодзьдзя ўступленьня на пасаду сёньняшняга главы дзяржавы.