Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 1920 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



10 сутак арышту за ўдзел у акцыі ў Міжнародны дзень правоў чалавека
11:07, 19/07/2001

Лідэр брэсцкага адзьдзяленьня Маладога Фронту Сяржук Бахун учора быў асуджаны на дзесяць сутак арышту за ўдзел у акцыі, якая прайшла ў сьнежні мінулага года – у Міжнародны дзень правоў чалавека. Тады міліцыянты затрымалі пяць чалавек, якія пазьней былі пакараны адміністратыўнымі штрафамі. У прыватнасьці, кіраўнік брэсцкага азьдзяленьня Маладога Фронту павінен быў заплаціць штраф у памеры 200 мінімальных заробкаў.

Паколькі Бахун гэтага не зрабіў, да яго на кватэру прыйшлі судовыя выканальнікі, каб апісаць маёмасьць. Гэты візыт ня быў пасьпяховым, паколькі бацькі Сяржука Бахуна заявілі, што ў доме няма маёмасьці, якая належыць іхняму сыну. У выніку справа маладафронтаўца зноў трапіла ў суд Ленінскага раёну Брэста і судзьдзя Алег Міранюк учора прыняў рашэньне пакараць Бахуна на дзесяць сутак арышту.

Да гэтага варта дадаць, што перасьлед адбываецца і адносна бацькоў Сяржука Бахуна, якіх пазбавілі працы на адказных пасадах у аб’яднаньні «Брэстгароднiнапрам». Пётар Бахун, нават знайшоўшы іншую працу атрымоўвае заўвагі зараз ужо ад новага начальства. Як паведамляе Радыё Свабода, гэта зьвязана з тым, што бацька мясцовага кіраўніка Маладога Фронту прымае ўдзел у кампаніі збору подпісаў за вылучэньне апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: