Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Васіль Быкаў: "У Нямеччыне, ва ўсялякім выпадку, не баюся, што атрымаю пулю ў патыліцу" 11:10, 19/07/2001
Сумесна з расейскай рэдакцыяй “Нямецкая хваля” Радыё Рацыя арганізавала радыёмост зь беларускім пісьменьнікам Васілём Быкавым, які зараз жыве ў Франкфурце-на-Майне ў Нямеччыне. Васіля Быкава называюць сумленьнем беларускага народа й беларускай культуры. Гэта самы чытальны пісьменьнік у Беларусі, класік нацыянальнай культуры, які дасьледуе найбольш балючыя праблемы сучаснасьці. “Мне тут, у Нямеччыне, - сказаў Васіль Быкаў, - лёгка й проста хоць тут ёсьць свае складанасьці – унутраныя, палітычныя. Але, ва ўсялякім выпадку, мне тут спакойна працуецца, я не баюся таго, што мяне сустрэнуць у цёмным завулку, выкрадуць ці ў цёмным пад’езьдзе я атрымаю пулю ў патыліцу”.