Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 1920 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Валеры Аляксеевіч дзякаваў за падтрымку ўсіх
11:11, 19/07/2001, Людміла Гразнова, член аргкамітэту Хартыі’97

18 ліпеня група журналістаў й правабаронцаў – Жана Літвіна, Любоў Лунёва, Анатоль Гуляеў, Віктар Мухін, Андрэй Бастунец, Генадзь Барбарыч й Людміла Гразнова – наведала лаўрэата нацыянальнай прэміі ў галіне правоў чалавека, дэпутата ВС, журналіста Валеры Шчукіна ў Жодзінскім СІЗА. Сустрэча адбылася ў пакоі для спатканьняў ў прысутнасьці супрацоўнікаў СІЗА й намесьніка начальніка Камітэта выкананьня пакараньня пры МУС Вячаслава Шабанава. Калі адчыніліся дзьверы , і ў пакой ўвялі Валеры Шчукіна, то ў першы момант яго цяжка было пазнаць – без барады, бледны, з выглядам пакорлівага вязьня. Апрануты ў чорную майку з надпісам “Хартыя’97”, ён страшна абрадаваўся нам - павітаўся з мужчынамі за руку і абняў жанчын. Сеў на стул і пачаў адказваць на нашыя пытаньні.

Валеры Шчукін знаходзіцца ў чатырохмеснай камеры. Яе плошча ня больш 15 кв.м. Там жа за жасьцянай перагародкай знаходзіцца прыбіральня. У камеры – дзьве 2-ярусныя ложкі, стол і лава. Самая вялікая праблема зараз для Шчукіна – духата ў камеры. Яна не праветрываецца. Вакно не адчыняецца. Паветра ў камеру паступае толькі падчас падачы ежы, праз невялікую адтуліну ў дзьвярах. У камеры таксама недахоп дзённага сьвятла, бо вакно зачынена спэцыяльнымі жалюзі, т.зв.”раснічкамі”.

Валеры Шчукін напісаў сямнаццаць лістоў. Толькі некаторыя зь іх пакуль дайшлі да адрасату – рэдакцыі “Народная воля”. Ён абмежаваны ў атрыманьні інфармацыі. У камеры ёсьць маленькі тэлевізар (5х15 см), які прымае толькі адзін канал ГРТ. Па радыё – толькі адзін беларускі канал. Чытае ён толькі адну дзяржаўную газэту “Звязду”, якая яго ніяк не задавальняе. Іншыя, недзяржаўныя газэты ён не атрымоўвае, бо турэмныя ўлады забараняюць перадачу гэтых газэтаў вязьням і арыштаваным.

Знаходжаньне на сьвежым паевтры ў Жодзінскім СІЗА абмежавана. Валеры Аляксеевіч гуляе ў дзень гадзіну.

Мы зьвярнулі ўвагу на правую нагу Валеры Шчукіна – ступня апухлая і колер яе багровы. Што з нагой Валеры Аляксеевіч не ведае. Наогул сказаў, што адносіны доктара да хворых вязьняў прыніжальнае. Доктар нават можа не агледзіць хворага. Праз дзьверы запытае скаргі і перадасьць у лепшым выпадку лекі.

Прадукты, якія мы падрыхтавалі для Шчукіна, не прынялі. Аказваецца, для арыштаваных, асуджаных як Шчукін на арышт, прадуктовыя пасылкі забаронены. Такім чынам, асуджаныя на арышт аказваюцца ў больш цяжкіх умовах, чым асуджаныя ў турмах за больш цяжкія злачынствы. Валеры Аляксеевіч абураўся такімі законамі і абяцаў пасьля вызваленьня прыцягнуць грамадзкую думку да такой несправядлівасьці.

Празмаўляўшы са Шчукіным 30-40 хвілінаў, мы, хто знаходзіўся ў пакоі для спатканьняў, адчулі недахоп кіслароду й духату. А ён трошкі ўзьняўся, вочы ажылі. Было заўважна, што наш візыт для яго як глыток сьвежага паветра.

Валеры Аляксеевіч падзякаваў за падтрымку ўсіх. Для яго гэта вельмі важна. Непакоіўся аб здароўі жонкі Любові Адамаўны і перадаваў прывітаньне ўнучцы Жэнечцы.

Ён павінен выйсьці на свабоду 12 верасьня. Будзе галасаваць за дэмакратычнага кандыдата 9 верасьня. Ён, як арыштаваны, не пазбаўлены выбарчых правоў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: