Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі склалася катастрафічная сытуацыя з выплатай заробкаў 11:13, 19/07/2001, www.praca.by
У краіне яскрава назіраецца прадвыбарчы рэжым фукцыянаваньня эканомікі. Над здаровым эканамічным сэнсам дамінуюць палітычныя мэты. І не важна, якім чынам яны дасягаюцца,- сказаў на прэс-канферэнцыі ў штаб-кватэры Федэрацыі прафсаюзаў першы намесьнік старшыні ФПБ Франц Вітко. Пра гэта сьведчыць узровень запазычанасьці па заробку, які ў апошнія месяцы ўлада яшчэ трымае на невысокім узроўні.
Калі ўзяць апошнюю статыстычную справаздачу, гэты паказчык склаў 12,6 млрд. рублёў, ці 3,6% фонду заработной платы (ФЗП), налічанай у траўні гэтага года. Дарэчы, на пачатак гэтага года запазычанасьць складала 0,9% ФЗП.
Надзвычай цяжкае становішча склалася практычна ва ўсіх абласьцях рэспублікі. Так, на Гарадзеншчыне не атрымоўвае заробак кожны 9-ы, на Магілёўшчыне - кожны 12-ы, кожны 20-ы - на Брэстчыне і кожны 25-ы - на Гомельшчыне. Удзельная вага запазычанасьці па заробку ў месячным ФЗП склаў: па Гарадзенскай вобласьці - 10,8%, па Магілёўскай - 7,2%, Брэцкай -- 4,6%, Гомельскай - 3,9%. Сярод галінаў найбольш высокія пазыкі па заробкам захоўваюцца ў аграпрамысловым комплексе.
На пачатак ліпеня сума запазычанасьці ў АПК складала 9,5 млрд. рублёў. Гэта 75,6% агульнай запазычанасьці па краіне.