Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Жонкі зьніклых палітыкаў на прыёме ў Дзярждэпартамэнце ЗША 11:16, 19/07/2001
Памочнік Дзяржсакратара па праблемах дэмакратыі, правоў чалавека й працы Лорн Крэйнэр сустрэлася 17 ліпеня з Людмілай Карпенка, Ірынай Красоўскай, Сьвятланай Завадзкай і Тацянай Клімавай. Група таксама сустрэлася з намесьнікам памочніка Дзяржсакратара па эўрапейскіх пытаньнях Стывенам Піферам і афіцыйнымі асобамі Нацыянальнага Савету Бясьпекі. Жанчыны прыбылі ў Вашынгтон з мэтаю распавесьці аб парушэньнях правоў чалавека ў іхняй краіне і заявіць аб неабходнасьці незалежнага расьсьледаваньня зьнікненьняў іхніх мужоў.
Злучаныя Штаты застаюцца надзвычай занепакоенымі сэрыяй палітычных рэпрэсыяў, навязаных рэжымам Лукашэнкі. Чацьвёра вядомых апанентаў Лукашэнкі бяз зьвестак зьнікалі пачынаючы з 1999 г. Да сёньняшняга моманту беларускія ўлады так і не пралілі сьвятло на гэтыя зьнікненьня.
Дакладныя справаздачы й публікацыя дакумэнтаў 17 ліпеня ў Менску сьведчаць аб датычначьці да выкраданьняў вышэйшага кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі. Двое пракурорскіх супрацоўнікаў заявілі, нібы ўся адказнасьць за выкраданьне й забойства чатырох прадстаўнікоў апазыцыі нясе так званы “эскадрон сьмерці”, утвораны рэжымам.
Злучаныя Штаты вельмі сур’зна адносяцца да такога кшталту заяваў і заклікаюць беларускія ўлады правесьці руплівае й празрыстае расьсьледаваньне зьнікненьняў Захаранкі, Ганчара, Красоўскага й Завадзкага, а таксама вынайсьці іхняе месцазнаходжаньне.
За серыяй сустрэчаў быў наладжаны брыфінг чыноўніка Дзярдэпартамэнту Рыкера. На якім ён паспрабаваў адказаць на найбольш хвалюючыя мясцовую прэсу пытаньні.