Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Узровень запазычанасьці па заробку – 12,6 мільярдаў 11:02, 20/07/2001, Финмаркет
“Сёньня беларуская эканоміка функцыянуе ў прадвыбарчым рэжыме – для выкананьня пастаўленых уладаю палітычных задачаў выкарыстоўваюцца незаменныя рэсурсы”, - такую заяву зрабіў першы намесьнік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай Франц Вiтко. Узровень запазычанасцi па заробку ў Беларусі застаецца нязьменным з траўня, адзначыў Ф.Вітко.
З пачатку года, па ягоных словах, перадае БелаПАН, пазыкі па заробку павялічыліся ў 4 разы і па стану на 30 чэрвеня склалі 12,6 млрд.рублёў (3,6 адсоткаў месячнага фонду заробкаў). Некалькі палепшылася сытуацыя ў аграпрамысловым комплексе – паводле апошніх дадзеных, з пачатку года запазычанасць скарацілася да 4,2 млрд. рублёў. Аднак зрабіць гэта ўдалося выключна дзякуючы выкарыстанньню крэдытаў, што напярэдадні жніва несумненна зацягне калгасы й саўгасы ў даўгавую яміну, лічаць у ФПБ.
Асаблівую трывогу эканамістаў выклікае выкарыстаньне для пакрыцьця пазыкаў так званых “незаменяльных рэсурсаў”, - тых, што павінны ўкладацца ў мадэрнізацыю вытворчасьцяў, новыя тэхналёгіі і гэтак далей.