Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 2021 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Помста за памідор
11:03, 20/07/2001, «Наша Свабода»

Сяргей Лапцеў, які падчас лыжнага забегу 3 ліпеня патрапіў памідорам у А.Лукашэнку, падвергся днямі нападу. Увечары 17 ліпеня ён разам з іншымі прадстаўнікамі ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за вылучэньне А.Ярашука зьбіраў подпісы каля гастраному па вуліцы Прытыцкага ў Менску. Да іх падышлі некалькі дзецюкоў і прапанавалі прайсьці з імі, матывуючы загад тым, што яны «з органаў».

Сяргея Лапцева схапілі за рукі і завялі ў сквер у раёне плошчы Прытыцкага і з размаху ўдарылі яго аб дрэва. Потым білі ўжо ў твар, забралі пэйджэр і грошы. Пры гэтым нападнікі прыгаворвалі: «Мы цябе адвучым на прэзыдэнта руку падымаць».

Па звароце ў клініку з-за атрыманых пашкоджаньняў С.Лапцеву давялося застацца там на ноч. На наступны дзень ён напісаў заяву аб нападзе ў міліцыю.

За кідок у Лукашэнку Сяргею Лапцеву прысудзілі некалькі сутак арышту, але Лукашэнка зрабіў ласку, і таго амніставалі. Аднак цяпер зразумела, чаго вартае дараваньне Лукашэнкі: помста ўсё ж адбылася. Відаць, С.Лапцеў зараз думае, што лепш бы ён адседзеў той штрафны тэрмін.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: