Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 2021 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Жонак зьніклых беларускіх палітыкаў прынялі на вышэйшым узроўні ў Дзярждэпартамэнце ЗША
11:05, 20/07/2001

Тэлемост з удзелам жонак рэпрэсаваных беларускіх палітыкаў Людмілай Карпенка, Ірынай Красоўскай, Сьявятланай Завадзкай і Тацянай Клімавай, якія знаходзяцца на дадзены момант у Вашынгтоне, дзе ў іх прайшлі сустрэчы ў Дзярждэпартамэнце ЗША, быў арганізаваны ўчора ў Амбасадзе ЗША ў Менску. Яны прыбылі ў Вашынгтон для таго, каб заявіць аб неабходнасьці незалежнага расьсьледаваньня іхніх мужоў. Чатыры беларускія жанчыны, чые мужы сталі ахвярамі палітычнага рэжыму, заявілі ўчора са студыі Дзярждэпу ЗША: “Мы звычайныя жанчыны, якія жылі з мужамі і з палітыкаю сутыкаліся ўскосна. Але зараз мы хочам, каб нас заўважылі. Чацьвёра вядомых апанентаў Лукашэнкі бяз зьвестак зьніклі пачынаючы з 1999 г. Да гэтага часу беларускія ўлады так і не пралілі сьвятло на гэтыя зьнікненьні. Мы хочам, каб міжнародная грамадзкасьць прымусіла беларускія ўлады правесьці расьсьледаваньні зьнікненьняў і забойстваў нашых мужоў”.

Людміла Карпенка, Ірына Красоўская, Тацяна Клімава й Сьвятлана Завадзкая паведамілі беларускім журналістам, што 17 ліпеня зь імі сустрэўся памочнік Дзяржсакратара па праблемах дэмакратыі, правоў чалавека й працы Лорн Крэйнэр. Група таксама сустрэлася з намесьнікам памочніка Дзяржсакратара па эўрапейскіх пытаньнях Сцівенам Піферам і афіцыйнымі асобамі Нацыянальнага Савету Бясьпекі.

У Белым Доме жанчын сустрэў Камерон Мінтан, дырэктар па Цэнтральнай Эўропе ў Савеце нацыянальнай бясьпекі і Мары Андрус, дырэктар па дэмакратыі і правох чалавека Савету нацыянальнай бясьпекі.

Жонкі рэпрэсаваных беларускіх палітыкаў сустрэліся з кангрэсмэнамі, у прыватнасьці сустаршынёй Камісіі па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе Дароці Тафф. Прайшлі сустрэчы з сенатарамі: Джэсі Хэлмсам, былым старшынёй Камісіі па міжнародных справах у Сенаце, і сенатарам Кэмбэллам, сустаршынёй Камісіі па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе.

Жанчыны далі інтэрвію агенцтву Рэйтэр, правялі прэс-канферэнцыю на Радыё Свабода і ў Міжнародным Рэспубліканскім Інстытуце.

Па словах Людмілы Карпенкі, Злучаныя Штаты застаюцца вельмі занепакоенымі сэрыяй палітычных рэпрэсыяў, навязаных рэжымам Лукашэнкі. ЗША вельмі сур’ёзна аднеслася да дакумэнтаў, якія сьведчаць аб датычнасьці да зьнікненьняў вышэйшага кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі і заявілі, нібы ўся адказнасьць за зьнікненьне й забойства чатырох прадстаўнікоў апазыцыі нясе так званы “эскадрон сьмерці”, створаны рэжымам.

Што да стварэньня незалежнай міжнароднай камісіі па расьсьледваньню загадкавых зьнікненьняў і сьмерцяў вядомых у Беларусі людзей, то прысутная ўчора ў студыі Дзярждэпартамэнту выканаўчы дырэктар міжнароднай Лігі правоў чалавека Кэці Фіцпатрык паведамілі наступнае: “Мы хочам стварыць такую камісію. Магчыма яна будзе нефармальнай. А будзе складацца зь людзей добрай волі з розных краінаў сьвету. Мы паспрабуем стварыць міжнародныя грамадзкія камітэты, куды будуць уваходзіць і прадстаўнікі нашай арганізацыі”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: