Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ганчарык накіраваў Пуціну дакумэнты, якія сьведчаць аб існаваньні “эскадрону сьмерці” 11:14, 20/07/2001
Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай, прэтэндэнт на пост прэзыдээнта краіны Ўладзімер Ганчарык накіраваў прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну копіі дакумэнтаў, якія, на ягоную думку, даказваюць датычнасьць шэрагу беларускіх чыноўнікаў да зьнікненьня апазыцыйных палітыкаў.
У суправаджальным лісьце У.Ганчарык тлумачыць матывы свайго звароту да У.Пуціна: “Зьвярнуцца да вас мяне вымусілі вельмі сур’ёзныя абставіны. На працягу апошніх гадоў у Беларусі зьніклі шэраг палітычных і грамадзкіх дзеячоў. Значная частка грамадзтва лічыць, што расьсьледаваньне, якое праводзіцца праваахоўчымі ворганамі па гэтых фактах, наўмысна тармозіцца. Гэта падцьвярджае спэцыфічная рэакцыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнкі на мой зварот да яго ад 13 ліпеня гэтага года. Я прасіў главу дзяржавы правесьці руплівую праверку зьвестак, прыведзеных у дакумэнтах. Аднак замест аб’ектыўнага разгляду ўсіх абставінаў была хутка разьвернута кампанія, якая мела за мэту адцягнуць увагу грамадзкасьці ад сапраўдных прычын і віноўнікаў злачынстваў, зьвязаных са зьнікненьнямi людзей”.
Паводле інфармацыі БелаПАН, У.Ганчарык выказвае надзею, што У.Пуцін як “прэзыдэнт вялікай дзяржавы, саюзнай з Рэспублікай Беларусь”, скарыстае “свой аўтарытэт і ўплыў для судзейнітва ва ўзнаўленьні законнасьці й грамадзкай згоды, якія так неабходны пры правядзеньнi ў нашай краіне сапраўды дэмакратычных прэзыдэнцкіх выбараў”. “У любым выпадку мяркую, што вы павінны валодаць поўнай інфармацыяй аб тым, што адбываецца ў Беларусі”, - лічыць лідэр ФПБ.