Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пасол Джонсан заяўляе АБСЭ аб неабходнасьці назіраньня БДІПЧ за выбарамі ў Беларусі 11:15, 20/07/2001
Пасол ЗША пра Сталым Савеце АБСЭ Дэвід Т.Джонсан зьвярнуўся 19 ліпеня да АБСЭ, зьвяртаючы ўвагу на неабходнасьць прыезду назіральнай місіі БДІПЧ ў Беларусь не пазьней за 1 жніўня. У супрацьлеглым выпадку “ажыцьцяўленьне рэгістрацыйных працэдураў будзе пастаўлена пад пытаньне”. Ніжэй чытайце тэкст выступу Джонсана цалкам.
“Сп.старшыня, усе мы, мяркую, пагадзімся з тым, што надыходзячыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі даюць шанс усім нам, асбліва гэта датычыць жыхароў Беларусі.
Два тыдні таму прадстаўнікі Эўрапейскіх інстытутаў, у тым ліку Парлямэнцкай Тройкі, БДІПЧ і КНГ парэкамендавалі БДІПЧ правесьці маніторынг выбараў. Мы цьвёрда трымаемся гэтага сцьвярджэньня. Аднак, за тыя сем тыдняў, што застаюцца да дня галасаваньня, ад беларускіх уладаў так і не было запрашэньня.
Дакумэнты, якія мы ўсе прынялі ў Капенгагене й Стамбуле сьведчаць аб абавязацельстве па запрашэньню на гэтыя выбары назіральнікаў БДІПЧ, падобна таму, як нас саміх гэтым ранкам запрасіў польскі калега. Мы таксама прымаем, што запрашэньне мусіць быць накіраваным ў БДІПЧ неадкладна, з тым, каб Бюро мела дастакова часу для падрыхтоўкі. Місіі неабходна прыбыць на месца не пазьней 1-га жніўня для назіраньня за працэдурай рэгістрацыі, аб’ектыўнасьць якой ў супраціўным выпадку можа быць сумнеўнай.
На Савеце былі падняты сур’ёзныя пытаньні й выказана зенепакоенасьць адносна ўмоваў, у якіх будуць праходзіць выбары. Мы лічым, што АБСЭ іграе важную ролю ў аказаньні дапамогі беларускім уладам пры вырашэньні гэтых праблемаў.
Мы заклікаем беларускі ўрад неадкладна і недвухсэнсоўна запрасіць місію БДІПЧ у Беларусь.