Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ірак закупіў машыны Магілёўскага аўтазаводу 11:02, 23/07/2001
Партыя новай тэхнікі з 8 скрэпераў і 10 пагрузчыкаў вытворчасьці Магілёўскага аўтамабільнага заводу адпраўлена ў Ірак. У жніўні гэтага года Іраку будуць прададзены яшчэ 10 магілёўскіх машын, якія пакуль праходзяць выпрабаваньні і абкатку.
Усяго ж магіляўчане заключылі з іракскімі партнёрамі некалькі пагадненьняў на пастаўку ўвогуле 68 адзінак тэхнікі. Апрача таго, магілёўскую тэхніку закупляюць будаўнічыя арганізацыі Альжыру, вядуцца перамовы з індыйскімі партнёрамі.