Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мардоўскія мытнікі затрымалі беларускіх кантрабандыстаў 11:03, 23/07/2001, www.rosbalt.ru
Пяцёра грамадзянаў Беларусі затрыманы супрацоўнікамі мардоўскай мытні пры спробе правозу па тэрыторыі рэспублікі кантрабанднага тавару. Як паведаміў карэспандэнту ІА “Росбалт” намесьнік начальніка мардоўскай мытні Юры Качалаў, машына беларусаў была спынена для агляду й аправеркі дакумэнтаў на стацыянарным пасту ДІБДР, разьмешчаным на ўчастку трасы Масква-Самара, што праходзіць па тэрыторыі Зубава-Палянскага раёну Мардовіі.
На пасту, дзе разам зь міліцыянтамі дарожна-патрульнай службы стала дзяжураць і супрацоўнікі мытні, было ўстаноўлена, што ў машыне знаходзіліся запасныя часткі польскай вытворчасьці для легкавых аўтамабіляў на агульную суму больш 12 тысячаў даляраў.
Беларусы прад’явілі мытнікам фальшывую накладную, зь якой вынікала, што аўтазапчасткі вывозяцца зь Беларусі для продажу ў Сьвярдлоўскай вобласьці, пры гэтым у іх адсутнічалі дакумэнты аб уплаце мытных плацяжоў пры перасячэньні мяжы СНД, што, па словах Ю.Качалава, зьяўляецца грубым парушэньнем мытнага заканадаўства.
Аўтафургон з кантрабанднымi аўтазапчасткамі затрыманы для высьвятленьня ўсіх абставінаў таго, што здарылася, прычым верагоднасьць таго, што транспарт разам з усім таварам можа быць канфіскаваным, вельмі вялікая.