Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Віцебску знойдзены муляж выбуховага прыстасаваньня 11:06, 23/07/2001
У будынку чыгуначнага вакзалу ў Віцебску знойдзены муляж выбуховага прыстасаваньня. Як паведаміла прэс-служба ўпраўленьня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі па Віцебскай вобласьці, 21 ліпеня ў 17.35 дзяжурным нарадам міліцыі ля шапіку "Саюздруку" у будынку чыгуначнага вакзалу быў знойдзены поліэтыленавы пакет, у якім, як меркавалася, знаходзілася самаробнае выбуховае прыстасаваньне.
Супрацоўнікі міліцыі, КДБ, Міністэрства па надзвычайных сытуацыях эвакуіравалі пасажыраў і абслуговы персанал з вакзала і даставілі знойдзены прадмет ў бясьпечнае месца. Піратэхнічнае абследаваньне, праведзенае спэцыялістамі вайсковай часці 5524, паказала, што ў пакеце знаходзіцца муляж выбухоўкі з гадзіньнікавым механізмам. Збояў у працы чыгуначнага вузла не адбылося, і ў 18.15 службы вакзала ўжо працавалі ў звычайным рэжыме.
Цяпер праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па ўстанаўленьню датычных да інцыдэнту асобаў.