Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Старшыня расейскага ЦВК крытыкуе Лукашэнку 11:09, 23/07/2001
Старшыня Цэнтрвыбаркаму Расеі Аляксандар Вешнякоў, які знаходзіцца ў Менску, зьвярнуў увагу беларускіх калегаў на заўважаныя ім парушэньні. У прыватнасьці, ён згадаў рэклямны ролік фестывалю “Славянскі базар”, шматразова пракручаны па БТ, які аб’ядноўвае ў адну каманду з Аляксандрам Лукашэнкам прэзыдэнтаў Расеі й Украіны Ўладзімера Пуціна й Леаніда Кучму.
На думку спадара Вешнякова, “тут ёсьць прадмет сур’ёзнага аналізу і, магчыма, адпаведнага ўмяўшальніцтва выбранага воргану, які сочыць за забесьпячэньнем роўных умоваў для кандыдатаў, у тым ліку правядзеньнем прадвыбарчай агітацыі”.
Глава расейскага ЦВК раскрытыкаваў таксама кіраўніка кампаніі “Славнефть” Міхаіла Гуцырэева, які публічна заявіў, што ягоная кампанія падтрымае на выбарах Аляксандра Лукашэнку і выдзяліць хоць бы $5 млн. “на паліва для жніва ў рамках прадвыбарчай кампаніі”.