Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
2324 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Грамадзкія дзеячы Беларусі даюць высокую адзнаку рашэньню аб вылучэньні адзінага кандыдата
11:10, 23/07/2001

Шэраг беларускіх грамадзкіх дзеячаў пракамэнтавалі па просьбе БелаПАН абнародаванае 21 ліпеня рашэньне "пяцёркі" прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі ад шырокай грамадзянскай кааліцыі аб вылучэньні адзіным кандыдатам Уладзімера Ганчарыка. "Сёьнняшнім рашэньнем з усіх нас зьняты вялікі цяжар, — заявіў былы сьпікер Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч. — Мы павінны цяпер аб`яднацца і ўсе разам працаваць на чалавека, якому "пяцёрка" даверыла быць першым. Я заклікаю актывістаў усіх апазыцыйных партыяў адкінуць партыйныя і асабістыя амбіцыі і дружна працаваць на Уладзімера Іванавіча Ганчарыка".

Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч назваў сёньняшняе рашэньне "пяцёркі" "грамадзянскім подзьвігам". Ён выказаў упэўненасьць у тым, што прадстаўнікі дэмакратычнага руху Беларусі змогуць выйграць прэзыдэнцкія выбары. Ніл Гілевіч назваў прынятае рашэньне "вельмі добрым рашэньнем людзей, для якіх на першым месцы апынуліся не асабістыя амбіцыі, а гонар краіны".

Старшыня аргкамітэта руху "За новую Беларусь" Васіль Лявонаў сказаў, што ён "шчаслівы сёньня адчуваць сябе беларусам". Некаторыя цяперашнія кіраўнікі Беларусі, адзначыў ён, называюць беларускі народ "быдлам". "Сёньня я яшчэ раз упэўніўся, што беларускі народ — гэта годныя і паважаныя людзі", — сказаў Васіль Лявонаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: