|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Уладзімер Ганчарык: Мы аб’ядноўваемся, ствараем адзіны штаб, куды ўвойдуць лепшыя людзі 11:11, 23/07/2001, www.goncharik.org - Уладзімер Іванавіч, як скончыліся кансультацыі “пяцёркі”? - Выбралі й прызначылі адзінага. Рашэньне адбылося адназначна. Гэта Ганчарык. - Якімі крытэрамі “пяцёрка” кіравалася пры прызначэньні Вас у якасьці адзінага прэтэндэнта? - Я скажу, што трохслойнымі прынцыпамі. Справа ў тым, што ацанілі літаральна па ўсіх парамэтрах: сам сябе, свае рэсурсы, свае рэйтынгі, плюсы, мінусы, дынаміку. Калегі выказаліся. Быў руплівы аналіз. - Ці варта разумець, што чацьвёра вашых калегаў сыходзяць з дыстанцыі? Ці застаюцца? - Не, яны застаюцца. Тыя, хто мае подпісы, йдуць на рэгістрацыю. Ёсьць цьвёрдая дамоўленасьць аб тым, што калі будзе зарэгістраваны адзіны, яны здымаюць свае кандыдатуры й будуць працаваць у камандзе паверанымі асобамі са сьлед ідучай працай у структурах улады. - На якіх прынцыпах Вы дамовіліся працаваць са сваімі калегамі? - Мы аб’ядноўваемся, ствараем адзіны штаб, куды ўваходзяць лепшыя людзі. Вызначаем накірункі працы, кожны атрымоўвае канкрэтны участак і працуем на адзіную мэту. Усе гэтыя дамоўленасьці практычна дасягнутыя. - Прайшла інфармацыя, што Домаш у выпадку Вашай перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах атрымоўвае пост прэм’ера... - Папярэдне ўсё расьпісана. Расьпісаны й дублёр, і будучыня – як у любым палітычным штабе. Але ня гэта асноўнае. Галоўнае сёньня, як вы разумееце, дасягнуць мэты, што значыць наладзіць сумесную працу пасьля рэгістрацыі.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|