Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Замяталіна пацягнула ў Гаагу 11:12, 23/07/2001, Ю.С.Ньюс
“Беларусь можа скарыстацца сваім законным правам зьвярнуцца ў міжнародны суд з зыскам да шэрагу дзяржаўных чыноўнікаў ЗША за сыстэмныя палітычныя правакацыі, якія арганізоўваюцца супраць рэспублікі й ейнага народа”, - заявіў у інтэрвію “Інтэрфаксу” першы намесьнік главы прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўладзімер Замяталін.
На ягоную думку, заявы прадстаўнікоў ЗША, якія гучаць адносна палітычнай сытуацыі ў Беларусі й выбараў “зьяўляюцца бруднымі правакацыямі”.
“Адносна Беларусі ажыцьцяўляецца беспадстаўная шырокамаштабная правакацыя з мэтаю дыскрэдытацыі кіраўніцтва краіны”,-- заявіў У.Замяталін.
Ён параўнаў “ідэялягічную атаку шэрагу прадстаўнікоў ЗША” зь мэтадамі, якія прымяняліся Сталіным у СССР у перыяд масавых рэпрэсыяў у 1937 годзе. “Але не ў маштабах адной краіны, а ў маштабах цэлай планеты”, - адзначыў галоўны ідэёляг адміністрацыі прэзыдэнта.