Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Стодаляравага заробку ў Брэскай вобласьці не дачакаюцца 11:16, 23/07/2001
Сярэднемесячны заробак у народнай гаспадарцы Брэскай вобласьці за чэрвень склаў 105.931 рубель. Пра гэта карэспандэнту БелаПАН паведамілі ва ўпраўленьні статыстыкі. У параўнаньні з чэрвенем мінулага года яна павялічылася ў 2.1 разы, а ў параўнаньні з папярэднім месяцам – траўнем 2001 года – на 7,7 адсоткі. Але, на думку спэцыялістаў, абяцаны Аляксандрам Лукашэнкам стодаляравы заробак да канца года ў галіне, і перш за ўсё ў сельскай гаспадарцы, дасягнуты ня будзе.
Найбольшы заробак - у работнікаў трубаправоднага транспарту й банкаўскай сыстэмы. Сярэдні заробак за чэрвень у гэтых галінах склаў адпаведна 258.666 рублёў і 201.316 рублёў. Сярэдні заробак рабочых і служачых склаў 112.875 рублёў, у прамысловасьці гэта 122.407 рублёў, у будаўніцтве - 122.591 рубель.
Па-ранейшаму нізкім застаецца заробак ва ўстановах культуры – 74.965 рублёў, у калгасьнікаў – 64.799 рублёў. Самыя нізкааплочваемыя работнікі мастацтва, якія ў сярэднім атрымалі за чэрвень 63.649 рублёў.