Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэзыдэнт Інданэзыі адпраўлены ў адстаўку 11:18, 23/07/2001
Парлямэнт краіны на паседжаньні 23 ліпеня аб’явіў яму імпічмэнт, падтрыманы абсалютнай большасьцю галасоў, паведамляе НТБ. Старшыня інданэзыйскага парлямэнту Аміен Раіс у сваім выступе на паседжаньні парлямэнту адзначыў, што “прэзыдэнт Вахід за свае апошнія дзеяньні мусіць несьці адказнасьць ня толькі перад парлямэнтам, але і ўсім народам Інданэзыі”, паведамляе ВВС. Юрыдычнаю падставаю для адхіленьня прэзыдэнта ад улады стала рашэньне Вахіда аб роспуску парлямэнту і ўвядзеньні надзвычайнага становішча ў панядзелак раніцай.
Прэзыдэнт, па ягоных словах, аб’явіў “Сьвяшчэнную вайну” абедзьвюм палатам парлямэнту. Вярхоўны суд Інданэзыі прызнаў рашэньне прэзыдэнта аб увядзеньні ў краіне надзвычайнага становішча неканстытуцыйным. Да яго далучыўся парлямэнт краіны, які прагаласаваў у 599 галасоў пры двух тых, хто ўстрымаўся супраць указаў Вахіда.
У знак пратэсту супраць дзеяньняў Вахіда падалі ў адстаўку шэсьць членаў кабінета міністраў Інданэзыі. Сам Вахід настойвае на тым, што не прызнае рашэньне парлямэнту аб імпічмэнце. Паліцыя і армія адмовілася падпарадкавацца загаду Вахіда аб увядзеньні надзвычайнага становішча і заявілі, што падтрымаюць прыхільнікаў парлямэнту.
Імпічмэнт Вахіда стаў ужо другім у Паўднёва-Усходняй Азыі за 2001 год. У студзені быў адхілены ад улады прэзыдэнт Філіпінаў Джозэф Эстрада.
Главой дзяржавы стане Мегаваці Сукарнапутры. Яна будзе прымаць прысягу 23 ліпеня. Да сёньня Мегаваці Сукарнапутры займала пасаду віцэ-прэзыдэнта. Мегаваці ўзначальвае буйную ў Інданэзыі палітычную партыю.