Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Цэнтрвыбаркам працягвае настойваць – 100 тысячаў подпісаў сабаралі чатыры прэтэндэнта 11:19, 23/07/2001
Цэнтрвыбаркам працягвае ўдакладняць вынікі збору подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты, пададзеныя у выбарчыя камісіі ініцыятыўнымі групамі. Як паведаміў БелаПАН 23 ліпеня сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазовік, пакуль у параўнаньні з 21 ліпеня сытуацыя не зьмянілася. Больш за 100 тысячаў подпісаў здолелі здаць у выбарчыя камісіі ўсяго чатыры прэтэндэнта – Аляксандар Лукашэнка, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, лідэр Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай Уладзімер Ганчарык і лідэр незарэгіставанага руху “Рэгіянальная Беларусь” Сямён Домаш.
Яшчэ тры прэтэндэнта, па дадзеных Цэнтрвыбаркаму, сабралі каля 100 тысячаў подпісаў – надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ў Латвіі, Эстоніі й Фінляндыі Міхаіл Марыніч, лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін і генэральны дырэктар ЗАТ “Атлант” Леанід Калугін.