Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дэкрэты Лукашэнкі супярэчаць рэкамендацыям БДІПЧ АБСЭ 11:20, 23/07/2001
Асацыяцыя арганізатараў выбараў краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы раіць Аляксандру Лукашэнку і надалей устрымацца ад дэкрэтнага рэгуляваньня пытаньняў, зьвязаных з выбарчай кампаніяй. Такая рэкамендацыя ўтрымліваецца ў дакумэнце, падрыхтаваным асацыяцыяй па выніках першага раунда доўтарэміновага назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі. У дакумэнце адзначаецца, што ў час падрыхтоўкі і працэсе выбараў прэзыдэнт ужо выдаў тры дэкрэты , якія датычаць выбараў, перадае БелаПАН.
Гэта, у прыватнасьці, дэкэрт №8 “Аб некаторых мерах па ўдасканаленьні парадку атрыманьня й выкарыстаньня замежнай бяззваротнай дапамогі”, №11 “Аб некаторых мерах па ўдасканаленьню парадку правядзеньня сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацыяў, іншых масавых мерапрыемстваў і пікетаваньня ў Рэспубліцы Беларусь” і №20 “Аб абавязковым дэкляраваньні даходаў і маёмасьці кандыдатаў у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь, ягоных сваякоў, жонкі (мужа) і ягоных (ейных) бацькоў і некаторых іншых мераў, накіраваных на правядзеньне адкрытых свабодных і сумленных выбараў”.
На думку міжнародных назральнікаў, “увядзеньне дэмакратычных па свайму характару абмежаваньняў дапускаецца міжнародным правам, аднак іхняе палітычнае выкарыстаньне адным з асноўных удзельнікаў выбараў непасрэдна напярэдадні выбараў падчас выбарчай кампаніі выклікае адчуваньне імкненьня стварыць дадаковыя палітыка-прававыя гарантыi асобным кандыдатам, і такая практыка не адпавядае рэкамендыцыям БДІПЧ АБСЭ”.