Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дэкрэт №8 у дзеяньні: яшчэ адно незалежнае выданьне пазбавілася аргтэхнікі 11:22, 23/07/2001
Супрацоўнікі міліцыі Хоцімскага раёну Магілёўскай вобласьці канфіскавалі ўсю аргтэхніку адзінай у рэгіёне незалежнай газэты “Беларускі Ўсход”, паведамляе правабарончы цэнтар “Вясна”. Свае дзеяньні супрацоўнікі праваахоўчых ворганаў патлумачылі выкананьнем дэкрэту Лукашэнкі №8 аб дабрачыннай замежнай дапамозе. Нагадаем, што на днях, кіруючыся тым самым дэкрэтам №8, міліцыя канфіскавала ўсю аргтэхніку незалежнай крычаўскай газэты “Вольны горад”.