Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Справа Зьміцера Завадзкага перададзена для разгляду ў Менскі вабласны суд 11:25, 23/07/2001
Крымінальная справа па абвінавачваньню шэрагу грамадзянаў Беларусі ў бандытызьме, наўмысных забойствах, злачынных нападах і зьдзяйсьненьні іншых злачынстваў, у тым ліку і выкраданьні аператара беларускага бюро Расейскай тэлекампаніі «ГРТ» Зьміцера Завадзкага, будзе разглядацца Менскім абласным судом. Рашэньне аб вызначэньні тэрытарыяльнай падсуднасьці па названай справе 23 ліпеня прыняў старшыня Вярхоўнага суда рэспублікі Валянцін Сукала.
Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс-службе ВС, пры вынясеньні гэтага рашэньня галоўны судзьдзя краіны кіраваўся артыкулам 274 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Беларусі. Ён прыняў на ўвагу тыя абставіны, што большасьць пацярпелых і сьведкаў па эпізодах, абвінавачаны В.Ігнатовіч. М.Малік. А.Гуз і С.Саушкін, пражываюць на тэрыторыі Менскай вобласьці. Варта адзначыць, што матэрыялы сьледзтва па гэтай справе ў Вярхоўны суд паступілі з Пракуратуры Рэспублікі Беларусь.