Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Павал Казлоўскі абвяргае дадзеныя старшыні Цэнтрвыбаркаму Ярмошынай 11:16, 24/07/2001
Прэтэндэнт на пост главы дзяржавы, генэрал Павал Казлоўскі абверг словы старшыні Цэнтрвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, якая на прэс-канферэнцыі раніцай 24 ліпеня заявіла, што ён нібы прызнаў, што ягоная ініцыятыўная група здала ў тэрытарыяльныя камісіі менш за сто тысячаў попісаў неабходных для рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты. “Такога прызнаньня не было й ня будзе”, – заявіў у інтэрвію БелаПАН П.Казлоўскі. Ён падкрэсьліў, што ягоная група сабрала больш за сто тысячаў подпісаў. “Мы будзем дабівацца іхняга прызнаньня”, - сказаў генэрал Казлоўскі.