Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 2526 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На магілёўскіх прадпрыемствах склалася перадзабастовачная сытуацыя
11:02, 25/07/2001

Ужо тры месяцы, нягледзячы на абяцаньні кіраўніцтва прадпрыемства і Магілёўскага гарвыканкаму, не выплочваецца заробак на Магілёўскім гарадзкім камунальным вытворчым унітарным прадпрыемстве “Машыныбудаўнічы завод”. У калектыве склалася перадзабастовачная сытуацыя. І праз тое, што звароты ва ўсе кіруючыя інстанцыі не даюць вынікаў, рабочыя адмаўляюцца прыступаць да працы.

Па-ранейшаму цяжкое становішча застаецца з выплатай заробку і на іншых прадпрыемствах аўтасельгасмашу, паведамляе прэсавы цэнтар галіновага прафсаюзу. На Смаргонскім агрэгатным заводзе яшчэ не прыступалі да выплаты заробку за травень. На асобных прадпрыемствах (Смалявіцкі механічны завод) існуе запазычанасьць па заробку ІТР і служачых. На многіх прадпрыемствах, у прыватнасьці, Бабруйскім ААТ “ТаіМ”, Гомельскім ЗліНЕ. Магілёўскім аўтазаводзе, па стану на 24 ліпеня заробак яшчэ не выплочваўся за чэрвень.

На шэрагу прадпрыемстваў – “Бабруйскаграмашы”, “Лідсельмашы” – выплачана толькі дапамога ад голаду – так званыя “кошыкі”. На МАЗе, МТЗ, МПЗ і іншых выплачана толькі палова заробку за чэрвень. Прадпрыемствы вымушаны браць крэдыты ў камэрцыйных банках пад высокія працэнты для выплаты заробку, што яшчэ больш ускладняе іхняе фінансавае становішча. Нагадаем, на 30 чэрвеня запазычанасьць па прамысловасьці склала 2257,7 млн. рублёў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: